Матулі і "бацькі"

Oct 14, 2010 15:11

 Сёньня сьвята.Сапраўды сьвята. Дзень маці.І хочацца, каб матуля сапраўды адчувала сябе шчасьлівай.Бо яна, безумоўна, як ніхто іншы павінная быць шчасьлівай.І зусім у кантэкст атрымалася серыя "Life with Loui" пра гэты самы дзень. Самы прыемны падарунак  - той, кошт якога вымяраецца не колькасьцю страчаных на яго грошай, а колькасьцю Джоўляў душэўнай энергіі і цеплыні, якія ты ўкладваеш у яго.Калісьці маці падзялілася з жыцьцёвым этэрам сваёй цеплынёю і з'явіўся я, ты, яна, яны. А зараз нашая чарга. Са сьвятам, матуля!!!

А ўчора я паглядзеў другую і трэцьцюю часткі "Хроснага бацькі". Цікава, трэба сказаць. Асабліва частка трэцьцяя пра "мазаічную псіхапацію"))Штосьці ў гэтым дакладна ё. Ну і Казулін са сваімі "Саша, где деньги", якія аказваецца сталі крылатай фразай (самапіяр - рэч карысная).Агулам фільмы, канешне, не залішаныя сэнсы, хаця і гіпербалізацый хапае.Беларускія рэаліі, аднак)

фільмы, сьвяты, крытыка, маці

Previous post Next post
Up