Oct 01, 2010 11:42
Учора я бачыў ажно дзьве агітацыйныя брыгады, якія зьбіралі подпісы: спачатку брыгаду Саньнікава, а потым у 21.20 ля Дынама сустрэлася брыгада БНФ і Кастусёва. Цікава, што раней я з такім у нашых краях не сутракаўся, у мяне з гэтым усім асацыюецца Украіна. А можа, малады я яшчэ занадта?) Цікава, колькі кандыдатаў здолеюць сабраць так патрэбныя 100 тысяч? Не хочацца галасаваць "супраць усіх"...
Сёньня спадзяюся патрапіць усё ж на "Тэатральны куфар", прычым на 2 спектаклі) І надвор'е неяк палепшылася, у сэнсе сонца. Прівітаньне, кастрычнік!
выбары,
кастрычнік,
тэатр