Sep 30, 2010 17:28
Апошні дзень вераснёвы offre незразумелае недарэчнае надвор'е, чарговую сустрэчу з незнаёмкай, дэбют БАТЭ на роднай зямлі ў групе Лігі Еўропы, сустрэчу з маці і Хвёдарам...
На жаль, усе наўкол ходзяць негатыўна-дэпрэсіўнымі, атрымоўваючы "прывітаньні" з неба.
Ну а я чакаю вечара. У 22.05 БАТЭ пачынае матч з галандцамі. Сёньня, калі набываў яшчэ адзін квіток, глядзеў, ці ёсьць ля кас людзі. Людзі ёсьць, квіткі набываюць, таму ёсьць спадзяваньне, што нягледзячы ні на што каманда атрымае пазітыўны зарад ад стадыёна і пераможа "аранжавых". Мы - на 16 сектары.
А ў "продкаў" нейкая мегаканферэнцыя. Уся плошча застаўлена аўтобусамі. А мне так прыемна іх убачыць...
Шляхамі-дарожкамі ідзем да сьвятла.
БАТЭ,
дзяўчыны,
надвор'е,
бацькі,
дзень