Sep 25, 2010 22:38
Сёньня ўпершыню ў новым сезоне схадзіў на матч "нашага" "Динамо" ў КХЛ. Да нас прыехалі госьці з Кацярынбурга - "Аўтамабіліст". Ну што сказаць? Пра такія матчы лепей маўчаць:). Адныя не хацелі, другія банальна не змаглі, бо валодаюць сярэдненькім складам, абсалютна бяз зорак. З нашага боку не было ні жаданьня, ні хуткасьці, ні думкі, ні рэалізацыі большасьці (10%), амаль нічога. Вось і прамаўчалі трыбуны амаль увесь матч. Беларусы на пляцоўку ў большасьці выходзілі мала, у мяне склалася адчуваньне, што пляцоўку не пакідалі тройка Штумпела і абаронцы першай пары. Канчатковы лік - 2:1 на нашу карысьць - самае прыгожае, што заўзятары сёньня ўбачылі. Посьпехаў "Динамо" ў турнэ, а потым іх сустрэне Бабруйск!
А ў мяне ўжо квіточак на БАТЭ - АЗ. 10 сектар. Чакаем...
хакей,
чаканьні,
КХЛ,
сум