Sep 01, 2010 01:28
Напаўастылая шэраватая кава і Роберт Пацінсан з ягоным "Remember me". Дождж за вакном і нячутныя гукі сэрца. І раніцай хуткі цягнік у апастылую сталіцу. Людзі, якія ўспрымаюць цябе такім некім і такім нечым, пра якія ты не маеш ніводнае думкі. Ты сам, што ўспрымаеш сябе такім, пра якога не маеш ніводнае думкі. І канец тунэлю без аніводнага ліхтара. І толькі адная цеплыня, калі напаўастылая кава дакранаецца ішэмічных артэрый.
Вітаю, верасень. Вітаю, восень...
думкі,
вартасьць,
адзінота,
сум,
восень