Час сустрэч

Aug 27, 2010 00:21

 Дзіву даешся, аднак толькі я з'явіўся на магілёўскіх вулках і за апошнія два дні мне сустрэлася палова маіх знаёмых. І здараецца ж такое. Адзін за адным)Учора, сёньня. Прыемна бачыць усіх - старых знаёмых, малазнаёмых людзей, добразнаёмых.  
Схадзілі сёньня паглядзелі на гішпанцаў з Вільярэалу. Вільярэал 2 - Дняпро. І ня здолеў Дняпро паваліць гішпанцаў. Аднак матч быў цікавым, асабліва было цікава глядзець на злога Арцёма).
А ў сем раніцы я еду ў Мінск. Засялюся ў інтэрнат і вярнуся дадому. Так што восень ужо чуецца.

знаёмыя, Днепр, сустрэчы, футбол, восень

Previous post Next post
Up