лЁс

Aug 06, 2008 23:47

Не ведаю, чаму але сёньня такое прыйшло ў галаву...

Я стану адным са шматлікіх,

Пайду па этапу ў масу,

Хутка мяне паклічуць

Чэрпаць крыніцы маразму.

Я буду шэрай істотай

Поўзаць па брыдкім асфальце,

Не будуць трапляць у ноты

Мае зьдзервянелыя пальцы.

Мае паламаныя крылы

Пакрыюцца чорным пеплам,

І твар стане проста рылам,

А я буду толькі нехта.

На часткі разваліцца розум,

Душа заблукае ў сутоньнях,

Маёю любімай позай

Будзе пясок ў далонях.

Стандартны набор пачуцьцяў,

Цукерка за паслухмянасьць

І побач знаёмыя людзі,

А ўверсе ўсё тыя ж хмары.

Час праляціць незаўважна,

Тыповы  партрэт пакаленьня,

І толькі як недасяжнасьць

Душы чысьціня й вызваленьне.

сёньня, Лёс, вершы

Previous post Next post
Up