Jul 21, 2010 12:46
Зараз у мяне ёсьць спецыяльная каробка, якая называецца "Памяць". Дакладней кажучы, яна была і раней, аднак гэтая каробка ўдвая болей як мінімум за былую памяць). У гэтай каробачцы я захоўваю моманты свайго жыцьця, свае ўспаміны. Гэта паштоўкі, некаторыя маленечкія сувеніры, лісты, фінціфлюшкі, чэкі, квіткі і ўсё астатняе кшталту гэтага. Часам, думаецца, я буду туды залазіць і ўспамінаць былое.
Павесіў на сьцяну першую афіцыйную карту ВКЛ, якую калісь набыў на выставе. Павесіў побач з гербам Магілёва герб вобласьці. Павесіў каляндарык з ХНУ. Уладкаваў шматлікія "трафейныя" бутэлькі на сваім паверсе. Так што заходзіць туды нашмат прыемней, чым раней. Але там зараз сьпякотна)
Заўтра мяне запрасілі ў Ратушу на вечар, прысьвечаны Грунвальдскай бітве. На жаль, я там змагу пабыць максімум паўгадзіны, бо ў 19.00 на Спартаке "Дняпро" прымае "Стабэк", і я вельмі хачу на гэта паглядзець. А сёньня гуляе ў далёкай Ісландыі БАТЭ. Патрэбна перамога!
А пакуль можна і пасьнедаць...
памяць,
кватэры,
пакой,
футбол,
рэчы,
я