Уффф, акліматызацыя прайшла добра, можна і чыркануць штосьці). Значыцца, ня трэба зьдзіўляцца маёй адсутнасьці тут тры дні, бо мяне і ў Магілёве не было амаль.
Значыцца, у нядзелю да нас з Вініцы прыехалі маціны знаёмыя-аднакурснікі з вініцкага медыцынскага. Прыехалі з прыгодамі, аднак галоўнае, што даехалі. Спадар Аляксандр упершыню наведаў Беларусь, а да гэтага падарожнічаў і па Расіі, і па Балканах, і па Турцыі, Сірыі, Ізраілю. І вось ён вырашыў, што лепшы спосаб за два дні спазнаць Беларусь, гэта наведаць Мінск і Белавежскую пушчу. У якасьці гіда выступіў я.
Правёўшы да гэтага ноч у палатцы за 30 км ад Магілёва, я ў сем гадзін раніцы толькі і пасьпеў, што папіць кавы і крыху пад'есьці, і мы адразу выехалі. Шлях ляжаў на сталіцу. Я выступаў у якасьці джыпіэрэс, у якасьці эксурсавода і ў якасьці рэпрэзентанта краіны. Адкажу адразу, нашыя госьці - істыя украінцы, якія не прыемляць ні рускай мовы, ні прарасійскіх уплываў. За дарогу я шмат чаго наслухаўся і пра Януковічы, і пра Юшча, і пра Цімашэнку. Аднак пра гэта пазьней.
За 2 гадзіны мы даехалі да Мінску. Там спачатку прыехалі на Славінскага, дзе адшукалі пашпартны стол, дзе Ліна імкнулася даведацца пра сваякоў, якім даўным-даўно жылі ў Мінску, а потым некуды зьніклі. Шчыра кажучы, я чарговы раз пераканаўся, што мінчане ніхера Мінск не ведаюць (будынак стаіць пад бокам, а яны кажуць, што ніколі пра такі адрас не чулі). У пашпартным стале нас адправілі на Дабрамысленскі завулак у адраснае бюро. Па дарозе ў гэты завулак мы заехалі яшчэ і на маю працу. Там ледзьве не страціліся. Я схапіў рэчы і пабег у офіс, ля ўвахода сустрэўшы ўсю тутэйшую брацію, які, пэўна, была рада мяне бачыць. Павітаўшыся з усімі, я прыбег у офіс. Аддаў анкеты Дар'і, завітаў да дырэктара (вось яна мяне, пэўна, не вельмі была рада бачыць), дзе спытаўся пра з\п. Мне сказалі пачакаць 10 хвілін, а тут я яшчэ анкеты чыстыя забыў у машыны, вось якраз пабег. Выбягаю, а іх нідзе няма. Толькі праз дзесяць хвілін адшукаў, амаль за метраў 500 ад офіса. Бяру анкеты, а тут яшчэ бяда- маці забылася закрыць тэрмас і ён заліў кавай і анкеты, і адзеньне чыстае...Ну маці!
Аднёс анкеты, падпісаў акты на грошы, разьвітаўся і мы пааехалі праз Нямігу ў бюро.Але і там насдаслалі, бо "такой інфармацыі мы не даем". А пасля я стаў паказваць горад. З цяжкасьцямі знайшоўшы паркоўку (гэты факт іх фельмі зьдзівіў, бо ва Украіне, хоць і машын нашмат болей, з гэтым праблем няма - у сэнсе платных), мы прайшлі па плошчы Незалежнасьці, паелі ў Маэстра, паглядзелі на Чырвоны касьцёл, Валадарку, будынак КДБ, прайшлі на плошчу Свабоды, зь яе - да плошчы Скарыны, праз дом Ваньковічаў і былую ложу масонаў (іх яна вельмі зацікавіла) да алеі, высаджанай вядомымі маршаламі і дзеячамі СССР, да выставы кніг, да спадара Мазаніка), а потым, убачыўшы БТРы, праз Траецкае да Сьвіслачы і назад. Яны стаміліся. Мы селі і праз прашпект Машэрава/Пераможцаў выехалі на кальцо (паказаў Мінск-Арэну), прыехалі ў Прастор, дзе купілі вады і цукерак беларускай вытворчасьці, а адтуль ужо паехалі на Брэст.
Наш шлях ляжаў у Нясьвіж. А вечарам у Мір, дзе ўжо былі забраніраваны нумары ў гатэлі. Нясьвіж я сам наведваў упершыню, менавіта таму мы і паехалі туды). Іх, дарэчы, зьдзіўляла ўсё - добрыя дарогі, поўная адсутнасьць машын (менавіта таму і дарогі добрыя), адсутнасьць заправак, кафэшак, "закрытасьць" грамадзтва. Прыехалі мы на прапускны пункт, дзе трэба замежным грамадзянам плаціць даляр, альбо еўра, альбо 39 рублёў расійскіх. Аляксандр ім кажа, "я даляры памяняў на беларускія, гэта што не валюта для вас?", а яны яму ў адказ, што трэба ісьці ў абменьнік і мяняць нанава)). Прыйшлося даставаць 10 даляраў. У канцы размовы Аляксандр яшчэ сказаў, што "Вам вашыя СМІ задурылі зусім галаву", а тыя ляпнулі ў адказ фразу, што "ну ў нас жа лепей жыць усё роўна" і апусьцілі вочы, якая яго расьмяшыла. Я б таксама паспрачаўся з гэтым. Аднак мы ўжо ехалі далей. У Нясьвіжы мы паглядзелі палац, на жаль,трапіць туды ня здолелі, бо ён ужо быў зачынены, а пасля заехалі ў Мір, дзе прыехалі ў наш гатэль. У мяне быў звычайны нумар, а ў іх - люкс. Хаця мне што - ложак ёсьць, душ ёсьць. Тут яшчэ адбылася адная цікавасьць. Аляксандзер спытаўся ў ключніцы гатэля, ці ёсьць тут стаянка, якая ахоўваецца і дзе можна паставіць машыну. І вельмі ўразіўся, калі тая адказала, што такой няма. Ён доўга хадзіў, дамаўляўся змясцовымі, аднак у рэшце рэшт машыну мы паставілі пад самымі вокнамі. Пасля пачалі есьці (на вячэру была смажаная кура)і расьпілі на дваіх бутэльку віна. Я пасля гэтай бутэлькі прыйшоў у нумар і заснуў.
Ноччу я прачынаўся разоў пяць-шэсьць. У восем урэшце мы падняліся, паелі, прынялі душ і высяліліся. Потым наведалі мясцовы музей гісторыі Міра, які зрабіў амаль самастойна мясцовы энтузіяст (што і казаць, малайчына!). А пасля наведалі і сам палац. Прагуляліся па вежы, наведалі ўсыпальніцу князёў Святаполк-Мірскіх, і паехалі. Тут падрабязьней. Мне захацелася яшчэ паказаць ім Ішкальдзь, і мы паехалі адразу не на "алімпійку", а на Жухавічы. Праз некалькі кіламетраў дарога скончылася і пачылася гравійка, што нас не ўзрадавала. Бадзяліся мы па ёй і ўрэшце неяк выехалі ў Паланечку, ад якой паінна і была быць дарога на Ішкальдзь. Аднак мы ў апошнюю так і не трапілі. У Пушчу мы паехалі праз Кобрын па Р102. Так таксама дарога не ахці, таксама напалову без асфальту, але ў тры гадзіны мы прыехалі да Пушчы. На жаль, аўтамабільных маршрутаў там няма, толькі роварныя, таму прыйшлося крочыць пешшу. Мы ўзялі квіткі ў музей прыроды і ў вальеры. Музей прыроды мне спадабаўся, аднак калі мы хацелі выходзіць, зарадзіў такі лівень, што прыйшлося чакаць 20 хвілін. Вальеры нам так і не атрымалася паглядзець, бо дождж і ня думаў сканчвацца. Я давёў іх толькі да зуброў, а ім большага і не трэба было. І му хуценька пасьпяшаліся да машыны, бо наперадзе яшчэ былі больш за 500 кіламетраў зваротнага шляху ў Чачэвічы.
Ужо па дарозе мы размаўлялі пра выбары ва Украіне, пра Бандэру і іншае. Дарэчы, дождж ішоў увесь час. Аднак трэба сказаць, што сёньня мы ўжо не бачылі такіх момантаў як учора. Па дарозе з Нясьвіжа на Мір было такое адчуваньне, што ту прайшоўся тайфун - паваленыя дрэвы, сарваныя вершаліны, веткі на дарозе. Я такога ніколі не бачыў. І Сафія расказвала, што ў Мінску таксама надвор'е было што трэба. На шчасьце, нас ураган абыйшоў бокам. А вось дожд ліў ды ліў.Мы, тым часам, праз Жабінку, Івацэвічы, Слуцк і Бабруйск у 11 вечара прыехалі ў Чачэвічы. Там мяне чакала яшчэ адно зьдзіўленьне - дарогу зрабілі! Здараецца ж такое)
І гасьцям экскурсія таксама спадабалася. І з мяне атрымаўся нядрэнны штурман. Як сказаў Аляксандр, ён даведаўся шмат чаго пра Беларусь, убачыў яе знутры, паразмаўляў з людзьмі, таму місія выканана. І запрасіў мяне ў Вініцу. А мяне тым часам чакае Кіраў...
А пасля прыезду мы схадзілі ў лазню...Клас!
Вось такія прыгоды украінцаў у Беларусі. Дарэчы, пра нашую мытню яны гавораць з жудасьцю. Так Аляксандра абшукоўвалі толькі ў Сірыі...