Jul 09, 2010 01:50
Жыцьцё поўніцца стрэсамі. Я не надта баюся чагосьці ці кагосьці ў гэтым сьвеце, аднак ёсьць спецыфічныя жыцьцёвыя сітуацыі/ дыскурсы, якія прымушаюць мяне нервавацца і мітусіцца. Вось сёньня (ці ўжо ўчора) я зрабіў візіт да стаматолага...Гэтыя людзі дзя мяне страшнейшыя за сьмерць. З самага ранняга дзяцінства я да іх хажу, а пах усёй гэтай стаматалагічнай хіміі і гук свёрлаў пазнаю нават, калі мяне разбудзіць пасярод начы. А калі паглядзець, напрыклад, неўміручы фільм Разанава "Іван Васільевіч змяняе прафесію" і асабіста на Шпака, дык увогуле не захочаш туды ісьці:). Аднак прыходзіцца. Сёньня ўсё адбылося неяк надта хутка. Прычым якасьць урача для мяне вызначаецца % колькасьць яго працы са свярлом. Пакуль я чакаў сваёй чаргі, я ўжо так перахваляваўся, што маці дарагая. Наступны візіт - праз тыдзень на пастаянную пломбу...
стрэс,
жыцьцё,
зубы,
я