Jun 27, 2010 23:25
Хэй-хо, Германія перамагла Англію з лікам 4:1. Малайцы! Без аніякіх там акалічнасьцяў сёньня бундэстым была мацнейшай, без аніякіх там акалічнасьцяў Мюлер і Ка заслужылі права змагацца за чэмпіёнства сьвету і далей. І цяпер іх чакае матч з аргентынцамі. Я буду не супраць, калі будзе рэмэйк чвэрцьфінала 2006 году:). Вось такія маленькія радасьці!
А БАТЭ зноў расчараваў! І тут нават ужо не важна, што Дынама ўвогуле прайграла хіламу Віцебску. Тут справа ў тым, што каманда не паказвае вартай і тым больш чэмпіёнскай гульні. Шмат хто кажа пра "зорную" хваробу. Мабыць, так і ёсьць. Ганчарэнка трэба штосьці рабіць! Так гуляць нельга. Сёньня ноччу пераглядзеў матч Зеніт-БАТЭ. Вось гэта была гульня - настрой, змаганьне да апошняга, адзін за аднаго і за ўсіх. Куды ўсё пайшло?...
Германія,
БАТЭ,
думкі,
футбол