Jun 18, 2010 12:31
Сёньня канчаткова быў падцьвержаны адукацыйны тэзіс нашага факультэту: чым меней ты вучышся і бываеш на парах, тым меней становіцца розьніца паміж тваімі адзнакамі і адзнакамі тых, хто сапраўды батаніць і ходзіць на ўсе пары.Асабіста для мяне тут адваротная залежнасьць:чым меней я вучуся, тым большая адзнака. Зараз у залікоўцы стаяць 10,10,10,9,9. Застаўся адзін ДЭК, які я планую здаць на "дзевяць". І гэтая цікаўная сэсія скончыцца. І хай мне пасля гэтага скажа, што я не памыліўся, калі чатыры гады таму паступіў у БДУ. Пра выбар сацыялогіі я не шкадую і не пашкадую. Хаця можа я такі разумны?)))
Зараз ем марожанае і чакаю вечара, калі ў Менск прыбудзе "süße Mädchen aus Warschau".
Пс(і)х: з усяго курсу сацыялогіі адукацыі я вынес толькі фразу, што "образование делает быдло слегка утончённым"...
ФФСН,
адукацыя,
іспыты,
я