Aut-розум

Apr 24, 2010 12:18

 Праблем хапае. Цяжка мне зараз. А ўвесь гэты тыдзень яшчэ дзяўблі мозг з гэтымі выбарамі. Дайшло да таго, што дэкан і яго зам асабіста прыходзілі ў інтэрнат, а потым яшчэ стараста тэлефоніла з прашэньнем, каб я схадзіў і прагаласаваў. То бок выканаў свой грамадзянскі доўг. А пры ўсіх "але", калі мне яго выконваць? Я ў восем раніцы выходжу з інтэрнату, вяртаюся ў 10-11 вечара, пры тым, што выбарчы ўчастак адчынены з 10 да 19. У дэканаце сказалі вызначыць прыярытэты. І яшчэ панты кідалі, што калі я не прагаласую, дык не заселяць у інтэрнат і больш таго не выпусцяць з краіны аднагрупніцу, якая 1000 баксаў за візу заплаціла. А я дэкана прама і сказаў, што "гэтыя выбары вашыя мне зусім непатрэбны, гэта фармальнасьць, даведзеная да вышэйшай фазы абсурду..." Апошняе слова мне праўда не далі дагаварыць, зыркнуўшы на мяне і сказаўшы штосьці кшталту "ты что же умнее нас?". Далей спрачацца я не стаў. І сёньня выканаў свой доўг))))). Кандыдатаў я вядома не ведаю, іх ніхто не ведае, таму паставіў "супраць усіх". Нават даход не ўказалі. Адзін - з БРСМ, другі - банкір. Абсурд.

Прашу выбачэньне за адсутнасьць запісаў, часу не хапае не толькі на сон, але і на ежу і г.д. Хутка ўсё будзе файна. Хутка будзе Харкаўскі дзёньнік.

выбары, жыцьцё, абсурд

Previous post Next post
Up