Часам

Mar 07, 2010 01:45



Часам адчуваеш час,

Бягучы па тваіх венах,

Міжволі крывёю на сьценах

Малюеш аскелкі ягоных фраз.

Цябе правяраюць на годнасьць,

Напрамак твайго руху

Мяжуецца скрыўленым кругам,

Надвор’ем, небам і модай.

Твае спарахнелыя крылы

Схаваны пад покрывам зораў,

Чакаюць вачыма анёлаў

Патрэбнай і вартай ў табе сілы.

Часам становяцца яснымі

Твой сэнс і тваё прызначэньне,

Між іншым, між іншымі ценямі

Знаходзяцца рэчы прыўкрасныя.

І час, што бяжыць няўмольна

Ракой па тваіх венах,

Рыхтуе новыя ролі…

Ўсё зьменна.

творчасьць, вершы

Previous post Next post
Up