Feb 24, 2010 01:23
Вось і прайшоў дзень абаронцаў айчыны 2010 году.І хай усе навокал мне кажуць, што ніякое гэта не мужчынскае сьвята, я ўпарта лічу яго сваім))бо заўсёды прыемна пачуць віншаваньне і атрымаць падаруначак. Думаецца, са мной пагадзіцца большасьць мужыкоў.Бо што ж такое - ні дня мужчыны, ні дня бацькі ў нашай краіне не прыдумалі, нібыта толькі мужыкі любяць дарыць радасьці і шчасьце.
Нашыя аднагрупніцы ў гэты раз прымусілі мяне моцна задумацца. Як параўнацца з іх крэатыўнасьцю і даставіць такія ж прыемныя пачуцьці, як яны нам сёньня? Яны назвалі гэта асабістым падыходам да кожнага. Адная дзяўчына выляпіла з цеста фігуркі катоў, прычым не прастых катоў, а менавіта нас. Я, напрыклад, ляжу з пяром у руцэ над кнігай з вершамі)), Аляксандзер стаіць - у адной руцэ стакан, у другой - бутэлька, у Максіма у руках мяч і бутэлька піва, у Ігара - дудка (ён шыкоўна грае). Нават Руслан з вусамі і з чамаданамі ў руцэ. А іншая дзяўчына расфарбавала гэтых катоў у розныя колеры. Вось і атрымаліся нашыя падарункі - неверагодныя хэнд-мэйды. За што нашым дзяўчынам вялікі дзякуй. Прыйдзецца думаць над годным адказам!)Па дарозе, праўда, маё пяро адвалілася, аднак я яго ўжо суперклеем прыштампаваў)
А яшчэ адзін падаруначак я атрымаў ад petite oursons. Яна назвала яго карысным для абодвух. Сутнасьць яго раскрываць ня буду, скажу толькі, што мне прыемна.
Шкада, што хакеісты сапсавалі вечар. Ды і я сам сёньня аказаўся не на вышыні...
падарункі,
мужчыны,
сьвяты