Feb 09, 2010 06:54
У суботу быў мой чацьвёрты дзень сустрэч выпусьнікоў.Тыя, што былі ў ліцэі, калі я яшчэ вучыўся, я не лічу, бо я тады незразумела паглядаў на выпусьнікоў і думаў, што яны тут ходзяць)) і робяць, калі мы вучымся. Зараз, пэўна, гэтаксама думаюць, гледзячы на нас. У гэтым годзе ліцэю дваццаць год, і я напамінаю ўсім, што ён першы ліцэй Беларусі!
На жаль, людзей з нашых выпускаў кожны год прыходзіць усё меней і меней. У наступным годзе нашаму выпуску пяць год, юбілей прама, а адчуваньні сумныя і кепскія.Такія вось людзі..З класу на гэты раз прыйшло ажно дзьве дзяўчыны і сем хлапцоў. Настаўнікаў амаль нікога мы не засталі, аднак на размовы з астатнімі і так часу не хапіла. Я традыцыйна атрымаў порцыю часу для выступу на сцэне, традыцыйна расхваляваўся і змарозіў нейкую лухту, добра што вершыкам гэтую лухту выправіў.Традыцыйна некаторыя людзі прыходзяць у ліцэй "чыста выпіць", такіх я знайшоў яшчэ да пачатку афіцыйнай часткі ў мужчынскім клазэце, прычым маладых.
Сустрэў яе...
Аднак ліцэй ё ліцэй. І колькі б людзейпраз яго не прайшло, ён сябе не страціць.Гэта рэч у сабе, гэта існасьць, якую ўпісваюць у сябе людзі, а не наадварот.
ПАсля было адзначэньне ў мяне дома, лаяньне Тараса на гасьцей і нечаканы цудоўны вечар, ноч і раніца avec petit ours)
А вечар перад ад'ездам зноў не задаўся. МАці не можа бяз крыкаў правадзіць мяне ў МІнск. І зараз дамоў я не хачу зусім. І вучыцца не хачу. ПЕршы дзень доўжыўся вечнасьць.
Пішу тэзісы ў Харкаў. Што за неправільнасьць - перакладаць з беларускай мовы на рускую?...І думаю пра тую, каму зараз патрэбна цеплыня і дапамога ў змаганьні з насмаркам і холадам...
ліцэй,
ours,
сустрэчы,
жыцьцё,
дні