Jan 27, 2010 16:30
Ну нарэшце! Мая сэсія скончылася, з чым можаце мяне і павіншаваць...Сёньня я атрымаў ад спадара Абушэнкі "восем" балаў і з лёгкай душою пакінуў універ на паўтары тыдні. Іспыт быў нялёгкім у тым сэнсе, што мне трапіўся ну зусім галімы білет - пытаньне першае: сацыялогія культуры і сацыялогія ведаў; пытаньне другое: сімвалічны інтэракцыянізм і Гофман.Што адказваць на першае пытаньне, я амаль зусім ня ведаў, з другім было лепей, аднак ён вырашыў спытацца пра Міда, а пра яго мы нічога не рыхтавалі.Заслугоўваў я балаш "шэсьць", аднак Абушэнка меней за "восем" ніколму і не ставіў, здаецца. Таму мы ў Максімам увогуле лузеры, хаця яму трапіўся таксама вельмі складаны білет.Аднак і тут не абыйшлося без па-забаковых сіл, а дакладней, без дэжавю. Як і на першым курсе перад намі адказваў Улад, і як і на першым курсе не здолеў адказаць на простае пытаньне, раззлаваў Абушэнку і пасля Ўлада была толькі адная "дзевятка" на дзесяць чалавек, хаця да яго была толькі адная "васьмёрка" на пятнаццаць чалавек.Эх...
Самае цікавае пачалося потым. Мы схадзілі ў Карону за ільвоўскім піўком, прымасьціліся на пятым паверсе на лаўцы і пачалі гутарыць на розныя тэмы. Хутка да нас далучыліся нашыя дзяўчаты. Неяк тэма зайшла пра гісторыю і геаграфію. І тут я пытаю ў Максіма, дзе знаходзіцца Гомель.Ён думаў-думаў і кажа ў рэшце рэшт - "справа ад Мінску". Я пытаюся - "Што значыць справа?На поўдні ці на поўначы?" Ён штосьці пачаў лічыць, круціць рукамі і ў рэшце ткнуў на ніз - "На поўдні". Карацей кажучы, аказалася, што мае аднагрупнікі ня ведаюць нават, дзе знаходзіцца Гомель і Гародня (Максім яе пераблытаў з Брэстам). Учора дзяўчыны нашыя заявілі, што ім нафіг непатрэбна сацыялогія, а сёньня Максім сказаў, што ён пляваў на гісторыю і геаграфію. Жудас проста! Цікава, як на гэта адрэагуе Арцём)))
Сёньня а 23.07 я адпраўляюся дадому...хутчэй бы, бо сіл знаходзіцца ў Мінску няма. Зусім няма ніякіх сіл...Неба, дашлі мне ратаваньне ў якасьці кавалачка шчасьця ці сваёй усьмешкі...
універ,
сэсія,
аднагрупнікі