Jan 23, 2010 23:05
У гэтай краіне 100% урбанізацыя. У гэтай краіне адсутнічае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне. Усе, хто сюды трапляе, доўга не могуць зразумець - у якой частцы сьвету яны знаходзяцца. Высачэзныя хмарачосы і лётаючыя цягнікі, натоўпы азіятаў на вуліцы, ангельская мова і еўрапейскія крамы. Парк архідэй у гэтай краіне - месца, ні з чым не параўнальнае. Ён напоўнены і перапоўнены заганна-салодкім, дакучлівым водарам самых вытанчаных у сьвеце колераў.Гэтая краіна населена выхадцамі практычна з усіх краін рэгіёна.Самае апошняе афіцыйнае сьвята ў гэтай краіне - качыныя гонкі.
Заалагічны сад гэтай краіны вядомы першза ўсё тым, што ў ім жывёлы ўтрымоўваюцца ў натуральных умовах.Жывёлы аддзеленыя ад наведвальнікаў натуральнымі перашкодамі
на базе натуральнага рэльефу (канавамі з вадой, заваламі з галінак і г. д.) , а не дубцамі клетак. Непераадольныя для насельнікаў парка перашкоды часам так добра замаскіраваныя, што ўзнікае поўнае адчуванне прысутнасці побач з грознымі драпежнікамі або пацешнымі малпачкамі, а жывёлы не пачуваюцца зняволенымі...На сьвеце не так ужо шмат куткоў, дзе дзейнасць чалавека ў маштабах буйнога мегаполіса стварае нейкую ўрбаністычную гармонію, спрыяльную для паўнавартаснага жыцця. Прычым прыгажосць навакольнай прыроды застаецца некранутай.
Тут нельга кідаць смецце міма ўрнаў, піць ваду з-пад крана і залазіць з нагамі ў фантаны.Штраф за плявок на зямлю - 500 даляраў. Штраф за паленне ў грамадскіх месцах - 500 даляраў. Выкіданне смецця, тыпу абрыўка паперы - штраф 500 даляраў. Штраф за пакіданне вады ў сподках пад чыгунамі падчас паліўкі кветак - 500 даляраў (вада прыцягвае камароў) штраф за непаліў кветак...Тут табе кожны вечар тэлефануюць міліцыянты і напамінаюць, што калі ты ўжо маеш двух дзяцей, дык немэтазгодна заводзіць трэццяга, бо будуць вялікія штрафы, а варта карыстацца кантрацэптывамі і іншымі сродкамі. Тут велізарныя штрафы на імпарт аўто, аднак праблем з транспартам тут няма:цябе заўсёды завязуць калегі па працы альбо таксі. Калі цябе пасоя шасьці вечара спыняюць міліцыянты і ты едзеш адзін, цябе штрафуюць за тое, што ты нікога не падвёз. Тры часткі гэтай краіны адьдзяляюцца адна ад адной пяцікіламетровай зялёнай зонай. Калі ваша сабака яхкае па начах, ёй абразаюць галасавыя звязкі. Мужчыны павінны заўсёды насіць штаны, у любую спякоту. Жанчыны таксама павінны заўсёды насіць панчохі, нават калі на вуліцы плюс трыццаць пяць.
Крадзеж, гвалт, наркотыкі, хабары караюцца смяротным пакараннем ў выглядзе павешання. За лягчэйшыя злачынствы прадугледжаныя пакаранні пугай. Законы распаўсюджваюцца і на турыстаў - тут рэгулярна караюць смерцю небарак, якія маюць неасцярожнасць везці з сабой трохі наркотыкаў для асабістага карыстання.
Адной з дзяржаўных моў тут з'яўляецца мандарынская. 40 % насельніцтвы - будысты.Самая нізкая тэмпература ў гэтай краіне складала +19,4 °C. Жыхары гэтай краіны ўпэўненыя, што галава святая, таму яе ні ў якім разе нельга чапаць.
З 1972 у гэтай краіне ўсе падпарадкоўваліся лозунгу "З вяселлем можна пачакаць! Дваіх (гэта значыць мужчыны і жанчыны) досыць, таму перасталі размножвацца. У 1986 году ўлада спахапілася і высунула іншы лозунг: "Прынамсі, двое дзяцей! А трое яшчэ лепш! Нават чацвёра, калі ёсць сродкі". Жыхары тэрмінова прыняліся пладзіцца. Праўда, высвятлілася, што 10% проста не ведаюць, што для з'яўлення дзяцей трэба сёе-тое рабіць.
Кіплінгу ў гэтай краіне вельмі падабалася.
Дык што ж гэта за цікавая краіна? Адказ павінен быць з галавы, бо йнакш будзе нецікава...
сьвет,
гульні