Jan 22, 2010 16:25
Эх, надакучылі мне ўжо гэты Менск, гэтая сэсія, гэты універ.Самае цікавае, што ўсе знаёмыя ўжо паздавалі свае іспыты і сядзяць папіваюць гарбату/віно/кефір, закусваючы цукеркамі/рыбкай/батонам, а ў нашай групы яшчэ наперадзе два іспыты, прычым, пэўна,самыя складаныя. Ну а калі не самыя складаныя, дык нярвовыя і тэарытычныя. Якая б сэсія не была, яна заўсёды б'е па нервах. Прычым, я дагэтуль не разумею, нашто ў нашым універы сэсія, калі большасьць студэнтаў карыстаецца шпорамі і нічога амаль не вучыць. Іспыт - гэта не паказчык ведаў, гэта галачка ў залікоўку, ня болей. Наша сістэма адукацыі не спрыяе з'яўленьню тэарытычна-інтэлігентна-думаючай моладзі, яна выконвае функцыі паказальна-ідэякратычна-ідэялагічнай сістэмы. І нават латэнтнай функцыі ня мае.
Я хачу памыліцца, ды не атрымоўваецца. Калі ад цябе нічога не патрабуюць, ты становішся вялай абалонкай самога сябе, лайдаком. Так хутка дыжывемся, што і думаць будзе ў ляноту. Маці ў жаху глядзіць на сёньняшняе пакаленьне, а я ёй адказваю, што іх пакаленьне зжыло сябе і нашае ні ў чым не вінаватае, што яно такое.
Аднак ці правы я?Я ўжо тры гады лічу сябе сімулякрам... сімулякр - гэта адлюстраваньне адлюстраваньня таго, чаго ніколі не было і ня будзе,яно неўяўляльнае і не можа быць прадстаўлена ў думках, толькі можа быць спазнана інтуітыўна,і самае цікавае што яно само з'яўляецца копіяй...
Думкі сыплюцца сьнегам у душу...
думкі,
Менск