Jan 21, 2010 13:49
Жыць у інтэрнаце цікава. Аднак ёсьць моманты, якія б было лепей праводзіць дома. Напрыклад, што рабіць, калі ў 2 гадзіны начы табе раптоўна захацелася пакушаць?Дома ў такім выпадку я заглядваю ў халадзільнік і бяру адтуль штосьці смачнае...У інтэрнаце ў нашым халадзільніку, вядома, нічога не знойдзеш, нават на полках у шафе хоць шаром пакаці...У краму тры дні не хадзіў, таму нічога, нават маленькай пячэнкі няма, ды і нікому не патэлефоніш, бо нармальныя людзі ў такі час спяць альбо не спяць, але дакладна не думаюць пра тое, каб мяне пачаставаць)
Сёньня ў 2 гадзіны прыйшлося гатаваць спагецці...А зараз іду ў гіпермаркет і закупаюся на тыдзень, каб ...
інтэрнат,
ежа