Ломка

Jan 19, 2010 22:03

Сёньня ўвесь дзень у мяне ломка))
Баліць амаль усё цела акрамя галавы - шыя, ногі, бёдры, ступні, сьпіна і плечы з рукамі.
Сёньняшняй ноччу мы ў інтэрнаце зноў гулялі ў вурдалака. Сэнс гульні ў тым, што зьбіраюцца людзі, выбіраюць аднаго вурдалака, задача якога пакусаць астатніх. Мы гуляем на трох паверхах - самых вышэйшых, выключаем паўсюль сьвятло, і бегаем))Пачынаем звычайна а палове на трэцьцюю і так дзесь паўтары гадзіны бегаем.Учора яшчэ і ў Мафію пасля паўгадзінкі пагулялі. А калі ўспомніць, што я ўчора наведаў трэніроўку, дзе адбегаў больш за гадзіну, дык становіцца зразумелым, чаму я сёньня ледзьве рухаюся.Эх, масажык бы мне. Аднак для гэтага трэба ехаць дадому, дзе матуля мне яго зробіць, бо ў інтэрнаце дапрасіцца ад каго-небудзь масажу складаней,чым здаць іспыт па Кечынай на 10 балаў.Да якога, дарэчы, засталося ўсяго чатыры дні. Таму я ўжо пачынаю вучыць...
Эх, масажык бы мне...

жаданьні, інтэрнат, ломка, гульні, вучоба

Previous post Next post
Up