Калі пытаньні стануць адказамі

Oct 03, 2010 00:08

Набліжаецца чарговы сэзон НХЛ. Праца трэнінг-кэмпаў у самым разгары. Усё зараз робіцца для запаветнай мары кожнага хакеіста: дакрануцца да Кубка Стэнлі напрыканцы сэзону.


Новыя кароценькія і амаль геніяльныя відзюшкі прамоўтэраў лігі паказваюць, як рыхтуюцца да гульняў лепшыя хакеісты сьвету ды як разважаюць аб гульні і яе героях заакіянскія журналісты.

image Click to view


Сідні Кросбі ўздымаў трафей над галавой год назад.
...Але гэтага мала.

image Click to view


Алекс Авечкін сабраў усе магчымыя пэрсанальныя ўзнагароды.
...Зараз яны яму ўжо ня трэба: мэта - галоўны прыз лігі. Камандны.

Так ліга становіцца бліжэй да галоўнага рухавіка - заўзятараў.

image Click to view


Раян Мілер стаў лепшым галкіперам Алімпіяды.
...Але не гэта галоўная вышыня для хакеістаў плянэты.

Упэўнены, цікава было б глянуць разнастайным спецам з нашых палесьцінаў - як хакеістам, так і журналістам. Ну, і заўзятарам, вядома, не перашкодзіць ;)

image Click to view


Майк Камалеры...
...Хто такі Майк Камалеры? ;)

image Click to view


А вось Джонатан Тойз будзе абараняць тытул уладальніка Кубка Стэнлі ад усіх папярэдніх герояў відэазамалёвак.



У гэтым годзе ў нас за акіянам дарэчы як ніколі шмат беларускіх каманд - ажно чатыры. Мінімум :)

Хай становіцца больш! І хай калі-небудзь у падобнага ўзроўню відэа здымуць і нашых хакеістаў-беларусаў.

Цікава, хто дасягне ўзроўню хутчэй? Тэлебачаньне беларускае ці хакеісты сінявокай?

Канкурэнцыя - рухавік прагрэсу! Дык рухаемся ;)

спорт, ПіяР, спартыўны мэнэджмэнт, хакей, мары, лЕПШЫR!, спартыўныя медыі

Previous post Next post
Up