Са сьвятам, беларусы!

Aug 25, 2008 19:20

Віншую, Сябры, са сьвятам Незалежнасьці!

Закавыкі гісторыі, пра якія я пачаў казаць учора, для Беларусі выглядаюць і наогул для большасьці беларусаў настолькі заблытана (асабліва ва ўмовах цяперашняй антынацыянальнай палітыкі нашых уладаў і асабліва для ўсіх тых, хто ня мае магчымасьцяў ці папросту ня хоча ўлазіць ва ўсе гэтыя гістарычныя перакрыжаваньні-блытанкі), што хочацца проста павіншаваць беларусаў сьвету з гэтым днём, безь якога не было б зараз рэальных магчымасьцяў узгадваць пра нашу Беларусь і вішаваць адзін аднаго яшчэ і 25-га сакавіка ды 27-га ліпеня.

...Так-так, не было б нават такіх магчымасьцяў, якія ёсьць зараз... Былі б толькі мары...

...Якімі і жывуць сёньня шмат хто з нас.

А шмат хто ўжо і іх згубіў...

Ды шмат хто і сябе ўжо згубіў...

Такія вось сумныя ў нас нацыянальныя сьвяты зараз...

Пажадаю ўсім нам, каб гэтыя нашыя нацыянальныя сьвяты як мага хутчэй сталі агульнадзяржаўнымі!

Жыве Беларусь!

Запрашэньне на сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая будзе ўжо 28-й па ліку, і што стала ўжо добрай традыцыяй пройдзе напрыканцы лета 30-31 жніўня ў Беларуска-Амэрыканскім Грамадскім цэнтры "Полацак", штат Агаё, ЗША.

Для тых, хто ў гэты дзень хоча прачтыаць пра нашыя нацыянальныя сымбалі і пра тое, што зрабілася дзяржаўнымі, - запрашаю спампаваць буклет ад новага праекту "Беларускія нацыянальныя сымбалі".

Са Сьвятам, шаноўныя Беларусы!

Незалежнасьць, Беларусь, нацыянальныя сымбалі, мары, Сьвята, Жыве Беларусь!

Previous post Next post
Up