Leave a comment

dyk_by August 24 2008, 13:04:52 UTC
Вай-вай-вай, жах нейкі, а не прапанова...

Разумею, што аднаму гісторыку калісьці западло было вывучаць гісторыю нашай Радзімы раней, чым год 1918-ты, але ж ня трэба на кожнае сапраўднае сьвята нашай краіны ды краінаў суседніх нагадваць пра гэта. Бо дурасьць гэтага спадара-гісторыка па некаторых пытаньнях у сувязі з цемнатой вялікай колькасьці насельніцтва краіны ўспрымаецца імі неяк ну зусім ужо бэзальтэрнатыўна, што і прыводзіць да такой бязглузьдзіцы, што да беларусаў - усё-такі па большасьці інтэлігентных і разумных людзей - пачынаюць ставіцца як, быццам, да недачалавекаў нейкіх... Што з такім кіраўніком - хоць і, калі ўжо па праўдзе, то працяглы ўжо час проста выконваючым абавязкі прэзідэнта - і зьдзіўляць ужо не павінна. Але ж хочацца лепшага для нашых людзей! Беларусы гэтага заслугоўваюць! Хоць і кажуць, што народ заслугоўвае такое кіраўніцтва, якое ў яго ёсьць, але ж...

А для гэтага самага лепшага для нашых людзей мы проста павінны тлумачыць кожнаму пра ўсе бакі нашых розных адзначаемых дат, гістарычных сымбаляў, праходзячых зьменаў, падзеях, якія адбываюцца ў краіне і г.д.

Самае цяжкае - гэта перарабляць мазгі, таму што, ты ж бачыш, што нават зараз не вызываленьне Беларусі адзначаецца, а толькі Менску як ДЗЯРЖАЎНАЕ (і што цікава - не нацыянальнае, бо нацыянальнае і дзяржаўнае зараз ідуць на Беларусі, быццам, паралельнымі шляхамі) сьвята, а шмат людзей гэта проста не цікавіць... Цемната...

Палітыка чаркі ды шкваркі, каб яе... Таму такія твае прапановы могуць быць зразумелыя тут у Сеціве, дзе пераважная большасьць адэкватна і крытычна ставіцца да любой інфармацыі, а вось у, скажам так, офф-лайн жыцьці да крытычнага розуму беларусам яшчэ шкандыбаць ды шкандыбаць...

І, лічу, першы крок у гэтых шкандыбаньні - гэта як мага больш рэдкае ўзгадваньне пра цяперашніх кіраўнікоў, і прасоўваньне СВАІХ ідэяў, якія будуць НЕ СУПРАЦЬ чагосьці, а ЗА нешта ці некага - з канкрэтнымі прапановамі ды высновамі!

Таму - давайце абыходзіцца без падколак-прапаноў у такія дні, а проста будзем віншаваць сяброў зь іх САПРАЎДНЫМ сьвятам, а сваё - віншаваць заўтра ;) і працаваць над тым, каб праз колькі год УСЕ нашы суседзі ды знаёмыя зь сябрамі віншавалі адзін аднаго менавіта ў дні такіх сапраўды гістарычна абгрунтаваных датаў і адзначалі сьвята з нашым бел-чырвона-белым сьцягам ;)

Ды з неантыдзяржаўным воклічам "Жыве Беларусь!"

Мары? Пакуль што - так, але спадзяваньні на лепшае ёсьць, агеньчык у вачах і жаданьне зьмяняць сытуацыю да лепшага ёсьць! Таму і атрымліваюцца каменты да сваіх жа пастоў такімі працяглымі ;)

Reply


Leave a comment

Up