У 21 красавіка ў Нью-Ёрку адбудзецца ўрачыстая перадача бюста Васіля Быкава
Калюмбійскаму унівэрсітэту.
Цырымонія распачнаецца а палове на першую заўтра (для Беларусі - 19.30 ужо сёньня).
Напрыканцы мінулага году
Беларускім Музэем у Нью-Ёрку і прадстаўнікамі беларускай дыяспары была дасягнута прынцыповая дамоўленасьць аб перадачы бюста аднаго з найбольш вядомых беларускіх пісьменьнікаў, як яго называюць у нашай краіне, сумленьню Беларусі Васілю Быкаву аднаму з найбольш вядомых унівэрсітэтаў Нью-Ёрку. Бюст нашаму пісьменьніку будзе ўсталяваны ў сусьветна вядомай бібліятэцы
Columbia University.
І вось нарэшце знакавая для ўсёй беларускай грамады Амэрыкі ды і, бадай, для ўсіх беларусаў сьвету падзея адбудзецца ўжо ў бліжэйшую сераду 21 красавіка.
У адкрыцьці прымуць удзел аўтар бюста Васілю Быкаву скульптар і мастак Алесь Шатэрнік, які зараз знаходзіцца ў Злучаных Штатах, ды вядомы беларусазнаўца старшыня Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва Вітаўт Кіпель.
Запрашаем з сябрамі усіх беларусаў Нью-Ёрку і навакольля прыняць удзел ва ўрачыстай цырымоніі. Паведамляйце калі ласка сябрам-знаёмым, хто можа быць зацікаўленны ў наведваньні мерапрыемства і хто жыве ў зоне дасяжнасьці Ньюёркшчыны ў гэты нелятабельны пэрыяд.
Падыходзьце калі ласка да 12.25 да будынку бібліятэкі. Потым пойдзем да месца царамоніі разам.
На фота: бюст Васіля Быкава на
27-ай сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі.
Больш інфармацыя пра месца сустрэчы - на сайце БелМува.
Сустрэнемся ў Калямбіі, Сябры ;)