ТОП-Навіна: "Беларуськалій" рыхтуецца да акцыяніраваньня

Apr 06, 2010 01:46

Падрыхтоўка да зьмены ўласьніка нацыянальнага багацьця ідзе поўным ходам. Магчыма, пакуль што толькі частковай.


З крыніц блізкіх да кіраўніцтва "Беларуськалія" стала вядома, што на прадпрыемстве ў дадзены момант вядуцца інтэнсіўныя працы па падрыхтоўцы вытворчага аб'яднаньня да акцыяніраваньня.

Падцьверджаньне гэтаму - перавод некаторых аддзелаў, якія знаходзяцца ў будынку, дзе месьцяцца офісы кіраўніцтва, на працоўны рэжым "без выходных дзён".

Супрацоўнікі шэрагу аддзелаў нібыта вымушаны былі падпісваць паперы аб згодзе працаваць па такім графіку пад пагрозай звальненьня з прадпрыемства ці непрацягненьня кантрактаў.




У горадзе ходзяць чуткі, што калі дадзеная праца па падрыхтоўцы неабходнай дакумэнтацыі не будзе выкананая ў адпаведны срок, сваёй пасады можа пазбавіцца цяперашні генеральны дырэктар прадпрыемства Валер Кірыенка.

У часы кіраваньня Андрэя Башуры некалькі разоў сам пэрсанальна на рознастайных сустрэчах чуў заявы колішняга генерала пра магчымае акцыяніраваньне прадпрыемства ў бліжэйшым часе.

...Кола напоўніцу пачынае круціцца толькі зараз.

upd.
"Arche".
upd 2.
Сёньня ў СМІ: "Белорусские власти ведут переговоры о покупке "Беларуськалия" с китайскими Sinofert и China Blue Chemical".
Больш па тэме: "Белорусские власти готовы поделиться приватизационной девственностью".

прафсаюзы, Эканоміка, правы працоўных, лЕПШЫR!, Салігорск, крызіс, салігорцы, БНП, Шахтары, "Беларуськалій", НПГ, нашы правы

Previous post Next post
Up