Спартыўная сталіца: во гэта навіны!

Apr 01, 2010 04:27


Салігорск-спартыўны працягвае пастаўляць кілатонны цікавейшай інфармацыі з жыцьця хакейнага і футбольнага клюбаў "Шахтар".

Спачатку пра футбол. Дырэктар футбольнага клюбу В.Філіповіч прызначаны на новую пасаду ў структуры клюба.

Пішу тут па памяці, бо афсайт ФК, што ўжо стала звычайным, глючыць ад наплыву карыстальнікаў.



Выгляд сайту за прыкладна суткі да старту ЧБ-2010

Зараз В.Філіповіч будзе ўзначальваць філію ФК па прадвіжэньню брэнда "Шахтар Салігорск" у Гандурасе.

Гэты рынак выбраны за прыярытэтны пасьля шматмесячнага маркетынгавага дасьледваньня. У венесуэльскай філіі, як раней і паведамлялася, будзе працаваць вядомы майстра сваёй справы Ю.Вяргейчык. Венесуэльскі рынак таксама абраны прыярытэтным на дадзенай стадыі разьвіцьця ФК. Пакараньне Пакарэньне рынкаў Кубы, Лівіі, Зімбабвэ і выспаў Сэнт-Томе і Прынсыпі наперадзе.



...паўсюль. І рэгулярна:

image Click to view


За заслугі перад салігорскім футболам прэзыдэнт Салігорскай федэрацыі футболу Ю. Ракінцаў узнагародзіў заслужанага дзеяча спартыўнай індыстрыі краіны В.Філіповіча ганаровай граматай і гарматай.

upd О! Запамятаваў. У.Кучараў прыняў на сябе адказнасьць за праведзены 28-га сакавіка падрыў мэтаў, пастаўленых на сэзон. Па яго словах, недахоп пазытыўных навін на старце будзе кампэнсаваны ў далейшым выБУХовай гульнёй каманды на працягу ЧБ-2010. Прысутнічаўшым на прэс-канфэрэнцыі журналістам у знак падцьверджаньня выкананьня гэтага абяцанка адзін з кіраўнікоў "Белкалія" даў зуб.

А цяпер - пра галоўнае. Хакейныя навіны.

Сёньня БФХ прыняла рашэньне ў якасьці выключэньня дазволіць дазаявіць на гульню ў склады каманд яшчэ па аднаму хакеісту.


Дык во, Ю.Бародзіч дамовіўся, што замест сёньняшяй чарговай шараговай трэніроўкі для прыцягненьня ўвагі сусьветнай грамадзкасьці да брэнду "Дінамо" і адпаведна яго структурнага падразьдзяленьня фарма - салігорскага "Шахтара" - за апошніх будзе дазаяўлены С.Лукашэнка.

Апошні, каму на сьпецыяльнай прэс-канфэрэнцыі была ўручана саколка з нумарам 1, заявіў, што не губляе шанцаў ужо ў наступным сэзоне падпісаць кантракт з клюбам НХЛ. Беларускі хакеіст будзе пасылаць у лепшую хакейную лігу ў сьвеце гумавыя шайбы, айчыннай вытворчасьці. Гэта дазволіць павялічыць тавараабарот паміж лігай і Беларусьсю ў некалькі разоў у параўнаньні з годам мінулым.


М.Захараў быў проста раз'юшчанкы фактам заяўкі за "Шахтар" хакеіста пад нумарам 1 і напісаў заяву аб адстаўцы з пасады трэнера ХК "Юнацтва" літаральна за лічаныя гадзіны да, магчыма, вырашальнай шостай сустрэчы фінальнай сэрыі хакейнага чэмпіянату краіны.


Зараз М.Захараў засяродзіць увагу на працы з жаночай зборнай Фінляндыі па хакею. ФХФ адгукнулася на шматлікія просьбы хакеістак, выступаўшых на Алімпіядзе ў Ванкувэры, аб неабходнасьці прыцягненьня кваліфікаванага маладога энэргічнага з бурнай фантазіяй эмацыйнага і не грабуючага ламаць стэрэатыпы трэнера, вядомага сваімі шалёнымі паводзінамі, ад якіх так заводзяцца флегматычныя фінкі.

Такім чынам, кантракт быў прапанаваны літаральна праз 10 хвілін пасьля таго, як М.Захараў склаў з сябе паўнамоцтвы хэдкоўча "Юнацтва".

У краіну Суомі трэнер накіраваўся для заключэньня кантракту чартэрным рэйсам, замоўленым фінскай федэрацыяй. Як стала вядома, М.Захараў ужо прапанаваў у якасьці паляпшэньня іміджу Беларусі ды Фінляндыі і піяру жаночага хакея ў прыватнасьці правесьці сустрэчы з заўзятарамі ў Магілёве і Гомлі - лепшых, па яго словах, месцах, дзе яму даводзілася бываць.

У гэтых жа гарадах М.Захараў прапанаваў будучаму настаўніку зборнай Беларусі мужчынскай, імя якога пакуль невядома, правесьці сустрэчы з фінскай жаночай хакейнай зборнай у межах падрыхтоўкі на стартуючых у траўні Чэмпіянатаў сьвету-2010 сярод мужчын і жанчын.

Уласная інфармацыя кампаніі АБС (с). Абаронена аўтарскімі правамі.

спартыўны мэнэджмэнт, хакей, Салігорск, спорт, салігорцы, "Беларуськалій", "Шахтар", футбол

Previous post Next post
Up