Leave a comment

naschkatze_juli March 23 2010, 20:01:50 UTC
З перамогай, шахтарцы! Веру, што станеце лепшымі!

Reply

dyk_by March 23 2010, 20:16:03 UTC
Першае пэрсанальнае віншаваньне з першай перамогай шахтарцоў у першай фінальнай гульні першай фінальнай сэрыі першага ў гісторыі ХК "Шахтар Салігорск" сэзону :)

Дзякуй! Вельмі прыемна :)

Заўтра паўфінал футбольны з БАТЭ :) Ты за каго?

Reply

naschkatze_juli March 23 2010, 20:36:15 UTC
Хай ужо лепш салігорцы. Мне вы больш сімпатычны, чым барысаўскія. Не люблю звёздныя каманды. Так што, глядзіце, веру, што зможаце паказаць усё тое, на што здольны. Поспехаў!

Reply

dyk_by March 23 2010, 20:56:55 UTC
Дзякуй! З падтрымкай магілёўскай мы абавязкова павінны паказваць усе свае лепшыя здольнасьці :)
Дарэчы, Ты ж у Менску! Мо, атрымаецца выбрацца ў дальнавідна абраны хіраўніцтвам ФК "Шахтар" час - 15.00 будняга дня - падтрымаць пэрсанальна? ;)

Reply

naschkatze_juli March 23 2010, 21:01:35 UTC
Нажаль, не:( Бо я на практыцы, і паседжанне камісіі маёй запланавана на 14.10. Але ж ідэя была добрая, калі б атрымалася, то прыехала б, не пашкадавала, бо пакуль балельшчыцкай энергіі хопіць на ўсіх :).

Reply

dyk_by March 23 2010, 21:06:29 UTC
Ну, пра "дальнабачнасьць" рашэньня я ўжо пісаў. Час - сама то, каб футбол прайшоў без асьвятленьня, без падагрэву і без гледачоў...
Паглядзі, як у нас "сьвяткавалі" бронзу-2006, - http://www.youtube.com/watch?v=-Fr17G503L0 - адразу стане ўсе зразумела пра нашых прадвінутых мегахіраўнікоў...

Reply

naschkatze_juli March 23 2010, 21:30:28 UTC
Ну што я магу табе адказаць. Гэта непавага да заўзятараў проста як для людзей. А навошта тады рабіць такія святкаванні, калі гэта будзе проста карпаратыў? Дык карпаратыў можна забахаць пасля афіцыйнай часткі і ніхто супраць не будзе- нам, заўзятарам, будзе дастаткова, што пабачым каманду з медалямі на сцэне. Нашу бронзу мы святкавалі менавіта так: спачатку невялікі канцэрт, медалькі, словы ўсіх, хто жадаў сказаць, а потым каманда пайшла ў рэстаран, астатнія кто куды жадаў.Без пафасу, але ж мне хапіла і гэтага. Жаль, што кіраўніцтва так ставіцца да тых, хто ўвесь сезон траціў яшчэ большыя нервы, перажываў, святкаваў і верыў. Пра гэта я пісала ў сваім апошнім пасце, але тваёй інфармацыі ў мяне не было- думала, што такога не можа быць увогуле. Памылілася. Нажаль...

Reply

dyk_by March 23 2010, 22:15:59 UTC
У Салігорску ўвогуле шмат цікавых рэчаў адбываецца на працягу апошніх гадоў. Хіраўніцтва тупа косіць бабло "Белкалія", усялякімі спосабамі рассоўваючы яго сабе па кішэнях, забіўшы болт на выкананьне ўказу аб падтрымцы ФК краіны ў пытаньнях адлічэньня рэсурсаў на дзіцячы футбол і разьвіцьцё інфраструктуры, забіўшы болт на выкананьне сваіх непасрэдных абавязкаў , на падтрыманьне сувязяў са сваімі зазятарамі, на шмат што яшчэ. Шчыра кажучы, па гэтых дзяльцах ужо даўненька КГК ды аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі павінен быў прайсьціся...

Праўда, каманды пакуль не было... З самага верху пакуль стартавы сьвісток не прагучаў.

Reply


Leave a comment

Up