Сёньня на
TUT адбылася размова пра стан і пэрспектывы разьвіцьця спартыўнай індустрыі Беларусі.
У ёй прымалі ўдзел ўраджэнка Салігорску срэбраны мэдаліст Алімпіяды-2000 у Сіднэі ў мастацкай гімнастыцы
Аня Глазкова (зараз - мэнэджэр магілёўскага валейбольнага клюбу "Металург-БеЛа") і
Сяргеяй Шчурко (журналіст лепшай спартыўнай газэты Беларусі
"Прессбол").
Цікавыя і аб'ектыўныя думкі наконт сёняшняга стану беларускага спорту і яго кіраўніцтва, а таксама іншыя цікавыя пытаньні ўздымаюцца і абмяркоўваюцца спартыўным мэнэджэрам і журналістам.
10 сьнежня гэтага году Аня дарэчы прымала ў Менску ўдзел у
Дні (забароны) Правоў Чалавека (глядзіце
"Аб'ектыў" на
"Белсаце" за 10 сьнежня 2009). Ганарымся такімі землякамі :)
Прапаноўваў яе на месца спортмэнэджэра ў салігорскім ФК "Шахтар". Але ж хто яе адпусьціць з Магілёву...
Відэаварыянт рэпорту ў чатырох частках.
Частка 1 пра:
Click to view
- некаторыя вынікі года,
- патрэбныя дзеяньні спартыўных каманд і федэрацыі у дачыненьні да медыяў, да заўзятараў і г.д.
- пра адсутнасьць прафэсыяналаў-кіраўнікоў
- пра неабходнасьць і магчымасьць супрацоўніцтва таленавітых беларусаў.
Частка 2 пра:
- стварэньне ўмоў для эканамічнай эфектыўнасьці спартыўнай індустрыі ў Беларусі і за мяжой;
- магчымыя прабемы перад ХК "Дынама-Менск" пасьля адкрыцьця "Менск-Арэны" у пытаньні запаўненьня спортарэны заўзятарамі;
- зварот увагі на новую аўдыторыю - сем'і, жанчын і г.д. - і ўзаемаадносіны са спонсарамі, бізнэсам і медыямі;
- магчымасьць стварэньня ў Беларусі праэктаў кшталту італьянска-расейскага "Bosco" - як прыклад, апошні сумесны праэкт гомельскай кандытарскай фабрыкі "Спартак" і баскетбольнай жаночай зборнай Беларусі;
- ролю СМІ ў прадвіжэньні спорта і прафэсыйны ўзровень цяперашніх кіраўнікоў спортіндустрыі;
- беларускі мэнталітэт.
Частка 3 пра:
- беларускі мэнталітэт і боязьнь беларусаў вылучацца з агульнай шэрай масы;
- падтрымку ініцыятыўных людзей;
- удзел беларускіх спарцмэнаў у ракляме і адсутнасьць сапраўдных пазнавальных герояў у краіне;
- несканцэнтраванасьць на стратэгічных ініцыятывах і пераход са спартыўнага жыцьця ў "звычайнае" пасьляспартыўнае;
- беларускіх спарцмэнаў, якія вылучаюцца на агульным фоне - Алену Леўчанка, Ягора Мешчаракова, Дашу Домрачаву;
- дабрачыннасць і дабрачынныя праэкты "Спарцмэны - дзецям",
"Мары збываюцца";
Частка 4 пра:
- дабрачыннасць і дабрачынныя праэкты "Спарцмэны - дзецям",
"Мары збываюцца", выезды ў дзіцячыя дамы ў правінцыі, іншыя ініцыятывы і неабходнасьць пачуцьця падтрымкі;
- чыноўнічае спартыўнае "балота" і як адваротны прыклад - былы трэнер ХК "Дынама-Менск" Любаміра Покавіча;
- параўнаньне расейскай спартыўна-маркетынгавай сферы і беларускай;
- гены страха, "новае" пакаленьне;
- магчымасьць атрыманьня адукацыі спартыўнага мэнэджэра ў Беларусі;
- пэрспектывы разьвіцьця спартыўнай індустрыі ў Беларусі.
пост на by_sportВодгукі на форуме "ПБ". Цікава, што ў
вікіпэдыі пра Аню - амаль няма інфармацыі ні на адной мове. Трэба пазбавіцца ад гэтага прабелу.