Упершыню на экранах. "За Беларусь, тарарышчы, за Беларусь!"

Dec 07, 2009 16:04

Камэдыйна-паранаідальна-патрыятычны мегаблакбастэр "Беларускія салдаты на абароне Радзімы".

У фільме раскрыты ўсе таямніцы тайнай і сакрытнай апэрацыі, зьдзейсьненай беларускім войскам падчас падрыхтоўкі войскаў да адзначэньня ўгодкаў Дня вызваленьня ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У галоўнай ролі: жаўнэр-легіянер з Салігорску Іван Шыла.
Апэратар: невядомы супрацоўнік каналу "Ваен-ТБ".
Акторы: героі беларускай штодзённасьці, пра якіх ня пішуць у кнігах, але якія кожны дзень ахвяруюць уласнай свабодай, сваёй годнасьцю дзеля Бацькаўшчыны, для сіняга і спакойнага неба над галавой - жаўнэры вайсковай часткі вёскі Межыца, што ў Віцебскай вобласьці.
Усе супадзеньні ў фільме з рэальнасьцю выключна выпадковыя.
Асаблівая заўвага: імя міністра Леаніда Мальцава таксама аніякіх сувязяў з рэчаіснасьцю ня мае.
Падгледзеў у ljoksa

Трэйлер :)

image Click to view


Распрацоўкі беларускіх навукоўцаў, якія выкарыстоўваюцца ў беларускім войску, адпавядаюць найвышэйшаму ўзроўню і кожны жыхар Беларусі пасьля прагляду гэтай вайсковай эпапеі будзе перакананы на 100%, што абароназдольнасьці краіны абсалютна нічога пагражаць папросту ня можа. Асабліва з такімі рыдлёўкамі, запатэнтаванымі ва ўсіх магчымых патэнтных бюро сьвету і запыты на продаж якіх пачынаюць паступаць ужо і з іншых галяктык. (У дужках адзначым, што з невялікім жалем прадстаўнікі Мінабароны канстатавалі, што на сувязь выходзілі пакуль толькі прадстаўнікі нашай Сонечнай сыстэмы.)

Ты яшчэ не аддаў свой грамадзянскі абавязак Радзіме? Тады дабраць патрыятычных пачуцьцяў вам дапаможа песьня "Зараз у арміі". Устанаві сваё Статус Кво - аддайся службе на "благо Роддине".

upd:
Запошчана ў байтрэш.
Таксама ўжо выкладзена на "Нашай Ніве".

Верым! Можам! Пераможам!, ПіяР, :), Салігорск, вайна, Беларусь, мастацтва, Жыве Беларусь!

Previous post Next post
Up