Альма матэр: сталоўка роднага наргасу

Dec 04, 2009 01:00

...Зараз толькі па прапусках. Зато, калі прабраааўся...

На пачатку навучальнага 2009-га году ядок з "34"-га магазыну на 5 гадзін падсілкаваўся за амаль дэманічны кошт - 6660 рублёў (ці 2,35 амэрыканскіх даляра па курсе на дату "забора ежы").

Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт
Адрас: Менск, пр.Партызанскі, 26.
Час працы: пн-птн: 10.00-18.00, сб: 9.00-16.00.
Пэрсанал: у большасьці сваёй прыемна-прыгожы.
Посуд: амаль як дома.
Ежа: шмат і смачна.
Кошты: дастаткова нізкія для таго, каб зразумець: “харашо, што пачаўся навучальны год - хоць адажруся ва ўнівэры!”.
Сам працэс: трапіць у сталоўку можна праз парадныя дзьверы з дапамогай пропуску ці прашмыгнуць праз чорны ўваход ва ўнутраным дворыку.
Дызайн: стрымана-ўтульны, больш-менш прыемны - пара карцін на сьценах, прыстойныя сталы і крэслы, на сталах нічога, акром салонак, - апэтыту дадаюць хіба плястыкавыя (?) кветкі.
Каэфіцыент сытасьці: калёрыяў хапіла на 5 гадзін.




А вось гэта той самы абед на 7000 мінус 340 рублёў
Мы пачалі сваю трапезу з добрага наварыстага баршчу са шматкамі сала. Пасьля начной гульні ў “п’янага майстра” супец дадаў ня толькі вагі ў страўніку, але шчэ й сьвятла ў башцэ. Гэты кайф крыху абламаў салацік з гародніны ды кілбасы. Нібы зроблены з мантажнай пены, ён толькі паказытаў жывот. Затое двайная пюрэха і шніцэль памерам зь язык каровы прыгваздалі да крэсла так, што падняцца было цяжка хвілін дваццаць. Запіўшы ўсе гэта дабл-кавай і зьеўшы крэндзель, амаль што не прасьлязіліся ад адчуваньня гастранамічнага шчасьця.


Агляд іншых сталовак ВНУ Менску ад едакоў з "34"-га магазыну.

Менск, родны Кут, Беларусь, студэнцтва, наргас

Previous post Next post
Up