На апошняй гульні чэмпіяната Белаусі па футболе ў Салігорску
паміж мясцовым "Шахтаром" і магілёўскім "Дняпро" здарыўся эпізод, які добра прадэманстраваў узровень фізычнай падрыхтаванасьці супрацоўнікаў правахоўчых органаў горада.
Пад час сустрэчы, пераскочыўшы праз агароджу, якая аддзяляе трыбуны ды бягавыя дарожкі ад поля, заўзятар магілёўскай каманды выбег на поле, сьвяткуючы ўзяцьце варотаў "гарнякоў" камандай гасьцей. Стоячы некаторы момант у позе пераможцы з узьнятымі ўверх рукамі ды лікуючы, ён чакаў рэакцыі ад мясцовай міліцыі.
Вынікі дня на той момант: Шахтар - Дняпро - 0-1, Фаны - Міліцыя - 1-0.
Рэакцыя пасьледвала: казёл апушчэнія самы, напэўна, падрыхтаваны праваахоўнік зрабіў спробу наказаць парушальніка рэжыму. З-за вялізнага жывата і непамернай мышачнай масы жаданьня ён толькі і здолеў, што пераваліцца праз мятровую заслону, згубіўшы фуражку ды і... самога парушальніка. Які дарэчы без перашкодаў змог дабегчы на сваю трыбуну, заняць месца сярод заўзятараў-калег ды даглядзець гульню да канца.
Можа, часьцей усё ж трэба міліцыянтам хадзіць на стадыёны не толькі БЧБ-сьцягі, запальнічкі, газэты ды пробкі ад мінералкі і шыпучак забіраць ды на сонцы загараць, але і займацца фізпадрыхтоўкай?
Відэа з гульні:
агляд "Сталічнага футбола",
здымкі цікавых момантаў, зробеныя апэратарам ФК "Шахтар",
прэсавая канфэрэнцыя галоўных трэнэраў "Шахтара" і "Дняпро".
Дарэчы, колькасьць гледачоў на трыбунах хутка будзе параўнальна з колькасьцю ахоўнікаў правапарадку:
Працяг гісторыі пра футбольных "ахоўнікаў" - у бліжэйшыя дні.