Беларускі рок + БелМова + Беларускі хакей = :)

Sep 19, 2009 02:14

Музыка ды сьпевы N.R.M., "Крамы" і іншых Беларускія гуртоў будуць выкарытсоўвацца пад час хатніх гульняў хакейнага менскага "Дінамо" у турніры КХЛ.

Спартыўны мэнэджмэнт ХК "Дінамо" Мінск нарэшце ўзяўся за справу: падтрымка Беларускай мовы (у тым ліку і Беларускіх рок-выканаўцаў), як аднаго з накірункаў канцэпцыі маркетынгу, стане фішкай каманды. Піяршчыкі такім чынам будуць ствараць вобраз "Дінамо", як Беларускай каманды: такім чынам будзе рабіцца адмяжоўваньне ад прысутных таксама ў лізе "дынам" - рыскага і маскоўскага.



Презэнтацыя каманды «Дінамо-Мінск»: выступ гурта "Drum Extasy"

Беларускі рок - гэта па-нашанску. А Беларускі рок + Беларускі хакей + Беларуская мова гэта па-нашанску тройчы!

Яшчэ б назву зьмяніць на Беларускую, напісаць імёны на саколках хакеістаў на Беларускай, афішы ды іншую прадукцыю пачаць выпускаць на Мове, пачаць паказваць гульні ў прамым эфіры ды камэнтраваць іх на Мове - было б наогул цудоўна.

...Адным словам - у мэнэджмэнта яшчэ шмат працы. Але працяг нашмат больш добры, чым першы блін.

Ну што, зарадзім "Belarus Freedom'ам" "Ляпіса" па варожым лягеры? ;)

n.r.m., ПіяР, хакей, Мова, спорт, музыка, Беларусь, "Дынама-Менск", акцыі

Previous post Next post
Up