Калі ласка - апошняя інфа пра сацыяльныя сеткі.
96% пакаленьня бэйбі-бумэраў далучыліся да сацсетак.
Сацыяльныя мэдыі ў сеціве сталі больш папулярнымі, чым порна.
Адна з васьмі пабраўшыхся шлюбам параў у ЗША ў мінулым годзе пазнаёмілася праз сацыяльный мэдыі.
Радыё дасягнула аўдыторыі у 50 мільёнаў праз 38 гадоў, тэлевізія - праз 13, інтэрнэт - праз 4, iPod - праз 3. Facebook дадаў 100 мільёнаў юзэраў меньш, чым за 9 месяцаў. Калі б Facebook быў краінаў, ён меў бы чацьвёртую колькасьць насельніцтва на планэце - пасьля Кітаю, Індыі і ЗША. А кітайскі QZone - яшчэ больш вялікай быў бы з больш чым 300 мільёнамі карыстальнікаў.
Адзін з шасьці студэнтаў, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў ЗША, уцягнуты ў анлайн-навучаньне.
80% камапніяў карыстаюцца LinkedIn, каб знаходзіць для сябе супрацоўнікаў.
Найбольшы рост сэгмэнту Facebook назіраецца ў катэгорыі карыстальнікаў 55-65 гадоў.
Click to view
Вікіпедыя мае больш за 13 мільёнаў артыкулаў. Дасьледваньні паказваюць, што яны нават больш верныя, чым Брытанская Энцыкляпэдыя.
Зараз існуе больш за 200 мільёнаў блёгаў. 54% блёгераў абнаўляюць іх штодзённа.
Людзі больш вераць сацыяльнаму меркаваньню пра прадукты, чым Google-рэйтынгу: 78% пакупнікоў вераць рэкамэндацыям i толькі 14% - ракляме. Пры гэтым толькі 18% традыцыйных ТБ-кампаніяў ствараюць пазытыўнае стаўленьне да раклямадаўцаў.
70% аўдыторыі ва ўзросьце 18-34 гады глядзяць ТБ анлайн. 25% амэрыканцаў у апошні месяц сказалі, што яны глядзяць кароткая відэа... праз свой тэлефон.
35% кніг, што прадаюцца на Амазоне, прадаюцца для the Kindle.
24 з 25-ці буйнейшых газэт канстатуюць падзеньне накладаў.
Людзі больш не шукаюць навіны, яны самі знаходзяць людзей. Так хутка будзе і з прадуктамі ды паслугамі - яны прыйдуць праз сацыяльныя мэдыі.
Больш за 1,5 мільёна лінкаў выкладаецца на Facebook... штодзень.
Пасьпяховыя кампаніі ў сацяльных сетках дзейнічаюць больш як Дэйл Карнэгі, і меньш як Дэвід Агілві: спачатку слухай - потым прадавай. Яны як партнэры, дарадцы ды тлумачальнікі. Чаго не скажаш пра звычайную ракляму.
Усё яшчэ думаеце, што сацыяльныя мэдыі - часоввая цацка?..
Гэта - пачатак сацыялноміксу.
Прыблізна так выглядае пададзеная ў роліку інфармацыя.
Няўжо ўсё і сапраўды так сур'ёзна?.. І таксама хацелася б удакладніць, адкуль узялася ўся гэта статыстыка.