Першы дзень продажу абанементаў на наступны сезон узьняўшагася ў Прэм'ер-лігу англійскага футбольнага клюба "Бернлі" выліўся ў дэфіцытную 8-гадзінную чаргу а-ля нашанскіх "за кілбасой" напрыканцы 80-х - пачатку 90-х.
Самыя танныя абанементы на наступны год на 19 хатніх гульняў будуць у "Блэкбэрна" - 199 фунтаў (кошт паменьшыўся ў параўнаньні з мінулым годам на 100 фунтаў!!!). Таньней з чатырох прафэсійных футбольных ліг Англіі прадаюць права паглядзець усе хатнія гульні сваіх каманд мала дзе: сярод іх - ніжэйшыя ажно на дзьве лігі за "Блэкбэрн" "Хаддэрсфілд" і "Аккрынгтан Стэнлі".
Найбольш дарагія абанементы ў самай дарагой футбольнай лізе сьвету - у лонданскіх "Арсенала" (£885 - £1825) ды "Чэлсі" (£660 - £1150).
Узьняць кошты ў гэтым годзе наважыліся толькі два клюбы - "Астан Вілла" (самыя танныя абанементы сталі даражэй на 30 фунтаў, дасягнуўшы 295-ці адзінак, а найбольш дарагія засталіся на мінулым узроўні) і "МЮ" (кожная з 19-ці гульняў стане даражэй у сярэднім на 1 фунт).
Хлопцы з працоўных раёнаў Манчэсьцера не вагаюцца ў пытаньні, ці ісьці на футбол.
Патаньнелі таксама абанементы для заўзятараў "Эвертана" (было 503 фунта, стала - 399), "Портсмута" (600 - 500) і "Сандэрленда" (415 - 350).
У мінулым сэзоне заўзятары 20-ці каманд англійскай Прэм'ер-лігі на абанементы і квіткі ў гэтым сэзоне заплацілі 520 мільёнаў фунтаў.
...Такія спажыўцы дапамогуць перажыць любы крызіс.
Крыніца лібаў:
блёг Зьміцера Навошы на Sports.ru