Салігорскі 30-аўтобусны "дэсант" не дапамог камандзе ўвезьці Кубак Беларусі ў горад шахтароў.
Фотарэпорт LJ-карыстальніка
hudzilin.
Другі па значнасьці тытул у беларускім клюбным футболе едзе ў Наваполацк.
Падараваўшы сьвята футбола напрыканцы сустрэчы, каманды перадалі эстафеты настаўнікам:
тыя аджыгалі не па-дзецку ўжо на прэс-канферэнцыі. Асабліва ўразіў салігорскі "напалову трэнер", як ён сам сабе назваў, Анатоль Багавік. Другая палова, якая
"знаходзіцца ў вымушаным адпуску" - выступаўшая ўчора "унутраным голасам" ветэрана трэнерскага цэху - як я разумею, раіла першай палове замяняць Кірэнкіна, пераводзіць на пазіцыю абаронцы Балановіча і кіраваць астатнімі працэсамі "з-за вугла".
Знайсьці паўнавартаснага Трэнера (а не
канструктар "LEGO" з некалькіх абасобленых частак) за першы летні месяц - найважнейшая (і вельмі складаная!) задача для кіраўніцтва ФК "Шахтар".
р.s. Праўда, не выключана, што на гэты час запланаваны адпачынак (невымушаны) ужо ў кіраўніцтва ФК.