Аргентына - сёньня ў фінале Алімпіяды, заўтра - у Менску!

Aug 19, 2008 10:51

Дык з такой гульнёй Аргентыны хутка прыйдзецца рабіць вядомай расейскай групе рэмікс песьні "Аргентына - Ямайка - 5:0"...

...Тое, што аргентынцы зрабілі сёньня ў паўфінале Алімпіяды з бразільцамі - гэта папросту зьдзек з "пентакампеёнаў" ды заяваў пра тое, што менавіта бразільцы - лепшыя футбалёры сьвету...

Аргентына - Бразілія - 3:0...

Прычым, як гаворыцца, у адну касу!

Але сэнс нават ня ў ліку... Падаўляючая перавага... Два выдаленьні ня вытрымаўшых абразы бразільскіх футбольных "цудатворцаў"... Немагчымасьць што-небудзь зьмяніць... Расчараваньне ў вачах... Імпульсыўныя брыканьні, а не гульня ў самыя неабходныя моманты - напрыканцы матчу...

...А яшчэ гэты выраз твару былога караля футболу і былой надзеі зараз крыху беларускай каталонска-гішпанскай "Барсэлоны" Ранальдыньё, які пасьля фінальнага сьвістку віншаваў будучага новага футбольнага караля і цяперашнюю надзею "Барсы" - новага Марадону - Ліанэля Месьсі...

Дадайце яшчэ перадгульнёвую неверагоднасьць і амаль немагчымасьць уяўленьня, што над Бразіліяй можна ў футболе так зьдзеквацца. Плюс да гэтага - чаканьне на Алімпіядзе менавіта гэтай гульні! Гульні з самай футбольнай назвай у сьвеце БРАЗІЛІЯ - АРГЕНТЫНА! Прычым менавіта Бразілія - Аргентына, а ніяк не наадварот...

10 з 10

І такі вынік... Такая неверагодная гульня! Як і чакалася - неверагодная. Але толькі ў выкананьні іспанамоўных паўднёваамерыканцаў! Партугаламоўныя ж папросту не маглі і рот разінуць - асабліва ў другой палове гульні - ім гэта проста не дазволілі зрабіць хлопцы з суседняй краіны...

Усе чакалі відовішча. Але ў выкананьні абедзьвюх каманд. Аргентына ж гуляла сама і не дазваляла гуляць у свой футбол бразільцам. Цудоўнікі ж футболу былі папросту асьлепленыя блёскам футбольнай прыгжосьці сваіх калег ды ветліва-незабыўна-прывабным сонейкам аргентынскага сьцягу.

Некаторыя выданьні ставяць адзнакі гульцам за тое, што яны рабілі на зялёным полі падчас 90 хвілін паедынку. Калі рабіць тое ж што футбольныя журналісты, дык тады сёньня Аргентына заслугоўвае дзесяць з дзесяці магчымых!

І гэта супраць Бразіліі! І гэта алімпійка! Не нацыянальная каманда!!!

А між тым футбольная нацыянальная Аргентына сёньня - ужо ў Менску. А заўтра 20-га жніўня а 20-й гадзіне - на стадыёне "Дынама"!

Сьпяшайцеся бачыць! Лепшая зборная сьвету на сёньняшні дзень у сталіцы нашай краіны!!!

Спадзяемся ўсе разам, што глядзець у заўтрашні вечар мы будзем не толькі за цудамі аргентынцаў, але і за разумнымі дзеяньнямі беларусаў. Верым у трэнерскую кваліфікацыю Штанге, які з нашымі хлопцамі ўжо пасьпяхова за апошні год пазмагаўся з далёка неапошнімі скажам мякка футбольнымі краінамі ў сьвеце - Галяндыяй, Турцыяй ды Германіяй!

Верым у цябе, Беларусь!

Беларусь - Аргентына: што, дзе, калі, чаму ды як...

Узнагароды для лепшых беларускіх футбалітстаў, для пераможцы латэрэі сярод наведвальнікаў гульні - аўтамабіль "KIA". Пра гэта і не толькі - у інтэрв'ю газеце "Прессбол" - віцэ-старшыня Беларускай федэрацыі футболу Міхаіл Вергяенка.

Праход на гульню - праз металдэтэктары.

24 гадзіны да гульні: апошнія навіны з каманды ад нашага галоўнага трэнера.

Прэс-канфэрэныя Бернда Штанге перад гульнёй.

Аргентынцы на Беларусі: прэс-канфэрэнцыя галкіпера гішпанскага "Хетафе" Раберта Аббандансьеры ды форварда італьянскага "Напалі" Хермана Дзяніса, форвард "Манчэсьцер Юнайтэд" у Менску, першая трэніроўка на беларускай зямельцы.

Відэатрансьляцыя гульні на сайце LIVETV (спадзяюся, што на гэты раз гэты Інтэрнэт-рэсурс не ступіць, а то колькі апошніх разоў былі праблемы з трансьляцыяў гульняў беларускіх каманд у еўракубках).

Як заўсёды, якасную тэкставую жывую он-лайн трансьляцыю прапануе рэсурс Мatch.by

Ну і крыху інтрыгі дадатковай не пашкодзіць: у Менск на гэтую гульню прыбудзе самы высокааплочваемы футбольны трэнер сьвету партугалец Жазэ Мурыньё.

Алімпіяда, Менск, Верым! Можам! Пераможам!, Аргентына, Бразілія, нацыяналка

Previous post Next post
Up