Афіцыйным журналістам - яшчэ больш афіцыйнасьці

Mar 11, 2009 19:40

Афіцыйнага расьседваньня хочуць прадстаўнікі афіцыйных СМІ.

Праз свой журналісцкі саюз - Беларускі саюз журналістаў - і яны выпусьцілі заяву ўсьлед сьмерці Яны Паляковай. За фармуліроўкай "мы полагаем, что полную и объективную картину случившемуся может дать лишь официальное расследование" ужо можна з вялізнай верагоднасьцю (больш за 83%) прагназаваць, чым гэта афіцыйнае расьледваньне скончыцца.

Слова "афіцыйнае" на Беларусі ўжо даўно набыла свой стабіліздацельны сэнс.

Засталося толькі рэдактара Якубовіча, судзьдзю Бураўцова і міліцыянта Пугачова ўвесьці ў склад расьследвацеляў справы...

Пляска на касьцях...

журналістыка, СМІ, Салігорск

Previous post Next post
Up