Фронт паўстаў паміж "БАТЭ" і балгарскім "Леўскі" падчас зыходу беларускага МЗС у падпольле

Aug 16, 2008 00:30

"Дык калі ўжо такія словы пакідаць без адказу, то што тады лічыць за абразу?.." - вырашылі заўзятары айчынага футболу з Беларускага народнага фронту.

Яны зьвярнуліся да белгарскага пасла, каб той навучыў уму-розуму балгарскага "бацьку" і адначасова адваката, які валодае футбольным клубам "Леўскі", Тодора Боткава - па сумяшчальніцтву патрыёта-мэгагісторыка ўзроўня зусім-зусім крышачку саступаючага ў ведах другому непрызнанаму гісторыку калгаснага масштабу зь непамернымі амбіцыямі сумна вядомаму ў шырокіх колах рознага роду людзей адной дарагой усім нам, але не пайшоўшай за цывілізаваным сьветам некалі эўрапейскай дзяржавы...

Наша ж МЗС, хутчэй за ўсё, сканцэнтравала ўсю сваю ўвагу выключна на адсочваньні інфармацыі, зыходзячай ад Дзярждэпу Злучаных Штатаў ды кіраўнічых органаў Эўразьвязу. Бо, напэўна, менавіта яны ў разуменьні супрацоўнікаў нашага МЗС - тыя краіны, якія адпаведнаюць ўзроўню Беларусі ды палітычным амбіцыям яе выконваючага абавязкі прэзідэнта мэгалідэра і таму патрабуюць увагі. Астатнія - лухта...

Да такой высновы можна прыйсьці прааналізаваўшы тое, якую ўвагу МЗС Беларусі надаў падзеям ў Паўднёвай Асеціі. Тое, што адбываецца ў гэтым рэгіён зараз, здаецца, абмяркоўвае ўвесь сьвет... Увесь апроч беларускага МЗС...

Вось і даводзіцца Лявону Баршчэўскаму ды кампаніі зь іх ведамі гісторыі ды несумненнай падкаванасьцю ў міжнацыянальных стасунках выконваць працу беларускага Міністэрства замежных справаў.

«У інтэрвію агенцтву «Стандарт-News» сп. Батков дазволіў сабе абразьлівае выказваньне ў адрас беларускага народу. Апошняе выказваньне стала шырока вядомым беларускай грамадзкасьці і выклікала як мінімум неўразуменьне. Абодва нашыя эўрапейскія народы маюць больш як тысячагадовую няпростую гісторыю станаўленьня і аднаўленьня дзяржаўнасьці, барацьбы за сваю нацыянальную ідэнтычнасьць, за каштоўнасьці свабоды й дэмакратыі, узаемаўзбагачальных кантактаў у галіне хрысьціянскай традыцыі, культуры. Беларусы і баўгары ня маюць узаемных упярэджаньняў і сымпатызуюць адны адным. Гэта наш супольны гістарычны набытак, які трэба зьберагаць - у тым ліку і дзеля нашай эўрапейскай салідарнасьці.

Каб ня ставіць пад пагрозу традыцыйныя ўзаемныя сяброўскія пачуцьці нашых народаў, прашу Вас, вельмішаноўны спадар Амбасадар, выкарыстаць Ваш уплыў і Ваша веданьне Беларусі для таго, каб аўтар недарэчнага выказваньня прынёс публічныя прабачэньні перад прыездам ФК «Леўскі» ў Беларусь. Спартовае сьвята не павінна быць азмрочана ніякім ценем», - прыводзіць словы старшыні партыі БНФ Лявона Баршчэўскага "Наша Ніва".

А можа, МЗСаўцы ўсе ў адпуску ці ўсе іх думкі толькі пра адпачынак? Бо нават прэм'ер-міністр Беларусі Сідорскі не знайшоў нічога лепш за тое, каб прапанаваць асецінскім дзецям... адпачыць на Беларусі. Што наводзіць на думкі, а ці не шабашыць Сяргей на якую-небудзь турагенцыю, якая, нягледзячы на яго дапамогу, завальвае плян "па завозу" на Беларусь замежнікаў...

Ці, можа, ўсё прасьцей, і яны проста Алімпіяду ўсе глядзяць? А іх позіркі скіраваны ў бок Пекіну, з боку якога зараз кожную раніцу для іх не толькі Сонца ўзыходзіць, але і НЕШТА больш значнае?..

p.s. Цікава, што ў сталіцы Балгарыі Сафіі ёсьць нават вуліца, якая завецца Мінск...
_

Нешта, празідзенты, МЗС РБ, абраза, адпачынак, БНФ, "БАТЭ", футбол

Previous post Next post
Up