Працаўнікі друкаванага органа Міністэрства спорту газэты «Спортивная панорама» падалі ў суд на незалежнае выданьне «Прессбол» за пакінутае паведамленьне карыстальнікам форума, які, па словах, істцоў, абразіў іх.
У сваю заяву ў суд істцы унесьлі радкі аб тым, што нехта таксама на форуме зьмясьціў “фотографию спящих на шезлонгах толстых котов с надписью: “Так Чумакова и Бицан видят свое ближайшее будущее... Ху есть Ху - решайте сами”.
Раённы суд вынес прысуд на карысьць «ПБ», аднак скарга, разгледжаная касацыйнай інстанцыяй, вынесла рашэньне аб выплаце істцам запатрабаваных імі 50-ці мільёнаў рублёў - па 25 на нос адпаведна спадарыні І.Чумаковай и А.Біцану. «ПБ» у сваю чаргу абскардзіла ўжо гэта рашэньне.
Хоць працэс яшчэ працягваецца, становіцца відавочным, што прысуд вынесены газэце за паведамленьне, пакінутае карыстальнікам на форуме інтэрнэт-вэрсіі газэты, можа мець цяжкія наступствы для ўсіх карыстальнікаў сеціва.
Пра від бізнэсу, калі чыноўнікі, бухгалтарка ды баксёр спрабавалі з розным посьпехам зарабіць, судзячы «Прессбол», а таксама магчымыя наступствы для ўсіх уладальнікаў сайтаў у даменнай зоне "by"
піша "Салідарнасць". Рэакцыя галоўнага рэдактара «ПБ» Уладзіміра Беражкова і падрабязнасьці справы «жырных катоў» з прыміністэрскага органу -
на сайце газэты «ПБ».
Пакуль шмат каму з валадроў высокіх кабінэтаў спартыўнай галіны Беларусі так і хочацца закрыць рот «Прессболу» любымі сродкамі, пішучыя карыстальнікі сеціва павінны з гэтага дня быць куды больш уважлівымі: магчыма, газэта «Спортивная панорама» чытае і вас!
Слава лібэралізацыі!