У Гомлі падчас заварухі, калі гульцы абедзьвюх каманд зышліся ў татальным замесе, свае баксёрскія здольнасьці вырашылі паспрабаваць і галкіперы: гамельчанін Брыкун дачакаўся ў госьці "юнака" Гарачэўскіх і нацягнуў... на таго швэдар і проста нацягнуў.
Click to view
Даволі займальнае і незвычайнае для беларускіх краёў відовішча.
З
замесам маладзёвых зборных Канады
(
Read more... )
Зразумела, што здараюцца выпадкі, калі такія бойкі робяцца толькі з мэтай ускалыхнуць каманду ды параламіць ход ня добра складваючайся сустрэчы. Таму тут могуць быць розныя выпадкі, як і ў любой бойцы. (На мінулым тыдні адзін з канкурэнтаў нашага Грабоўскага ў НХЛ на тытул лепшага навічка лігі пахкодзіў руку і выбыў да канца сэзона менавіта ў такой бойцы).
Аднак тое, што бойкі сталі часткай шоў пад назвай "хакей" - гэта 100%.
Вядома, што ня трэба пры гэтым забываць і пра сам хакей. А таксама глядзець, каб не было... парушэньняў правілаў боек (за такое трэ сапраўды наказваць жостка).
Наконт міжнародных спаборніцтваў кшталту чэмпу сьвету ды Алімпіяды - гэта крыху іншае, чым рэгулярныя чэмпы краін. Там свае правілы. Магчыма, таму судзьдзі і дзейнічаюць больш скажам так кансэрватыўна. Хоць і таксама калі ўсё па няпісаных правілах боек адбываецца, то дазваляюць кулакамі ў сківіцы пабіць.
І яшчэ - ангельскія фаны са сваёй рэпутацыяй засталіся ў мінулым. Зараз самыя разышоўшыяся - у Лац.Амерыцы (яны такімі заўсёды былі), Балканах ды суседняй Польшчы.
Пытаньні:
- хто такі ПЖ?
- а што здарылася ў гульнях СССР - Канада?
Reply
Leave a comment