Знаёмцеся: салігорская прыгажуня Хрысьціна Самойлава
Яна разбурае некаторыя стэрэатыпы пра беларускіх апазыцыянэраў, як маргіналаў, жывучых у сваім асобным “палітычным” сьвеце. Наадварот, болей Хрысьціна хоча гаварыць пра школу, сяброў, вандроўкі. Палітычныя навіны ёй не цікавы і ў іх дзяўчына асабліва не разьбіраецца.
(...)
Ахоўнікі ў выканкаме вітаюцца зь юнай апазыцыянэркай, бо даводзіцца часта бачыць яе на паседжаньнях камісіі па справах непаўналетніх.
“Прычыны могуць быць розныя. Каралі нас за ўдзел у антыкамуністычным пікеце ці антываенную акцыю супраць вайсковага канфлікту на Каўказе”, - гаворыць дзяўчына. Мэта сёньняшняй размовы з галоўным архітэктарам - узгадніць тэкст на памятнай шыльдзе, якую плянуецца ўсталяваць на алеі імя Янкі Купалы:
у мінулым годзе “Малады Фронт” заснаваў у Салігорску алею, высадзіўшы за свае сродкі 30 дрэваў.
(...) Вяртаючыся дадому, Хрысьціна робіць некалькі тэлефанаваньняў: у мясцовы Палац культуры (маладафронтаўцы плянуюць арганізаваць канцэрт) ды знаёмым, ахвотным паўдзельнічаць у дабрачыннай маладафронтаўскай акцыі
“Беларускую кнігу - дзецям”. “Зараз зьбіраем кніжкі на беларускай мове для дзіцячых дамоў. Два гады ладзілі такія акцыі ў Салігорску, сёлета - больш чым у 15 гарадах краіны нашу ініцыятыву падтрымалі”.
Артыкул цалкам - у "Свабодным Салігорску".