Найважнейшы палітычны вынік у гісторыі нацыі

Oct 19, 2008 22:13

...У пэўных колах стала папулярнай думка, паводле якой падзеі ў Беларусі 1990-91 гг. (найперш, аднаўленьне Незалежнасьці) былі, з большага, праявай агульнай дэмакратычнай тэндэнцыі ва Ўсходняй Эўропе і ў СССР (“хваля несла”), і БНФ на чале з Пазьняком толькі “ўдала скарыстаў” шанец.

Па-першае, працэсы ва Усходняй Эўропе і працэсы ў СССР мелі толькі ( Read more... )

незалежнасьць, Зянон Пазьняк, Васіль Быкаў, Верым! Можам! Пераможам!, Беларусь, толькі Z, 19 кастрычніка 1988

Leave a comment

zhuko_mister October 26 2008, 19:55:51 UTC
Усіх гэтых хваляванняу хапіла толькі на 6 гадоу, а потым пацягнуліся цяперашнія гады стабільнасці, спакою, братэраства, цэлаванняу, абніманняу, яднанняу і гэтак далей.

Reply

dyk_by October 26 2008, 20:11:16 UTC
Хваляваньні насамрэч былі крыху даўжэй.

Але калі няма накірунку куды рухацца, а калі і ёсьць, але яго ніхто ня ведаю, то куды тады рухацца?

Можа, нам з табой Міша пачаць свой рух ставараць і прапанаваць сваю ідэю? Што прапануеш? З чаго пачаў бы сёньня, каб зрабіць жыцьцё беларусаў лепшым?

Reply

zhuko_mister October 29 2008, 20:42:02 UTC
На самой справе жыццё беларусау трэба зрабіць яшчэ горай, чым яно зараз ёсць, каб больш з’явілася незадаволенных людзей і меньш абывацеляу, якія ходзяць на кірмашы і іншыя адзябілівыаючыя мерапрыемствы. Тое ж датычыцца і Расеі, каб там яны больш звярнулі увагу на унутраныя справы і мы маглі б вызваліцца ад моцных братэрскіх абдымкау. Незадаволенныя людзі заусёды людзі думаючыя, палітызаваныя, якія жадаюць змагацца. Таму наш дзеючы рэжым з 1994 года, а у Расеі з 1999 года мэтазгодна знішчаюць палітыку і усе яе выяулення, як з’яву. Гэтыя рэжымы больш здавальняе пахрукваючый каля тэлевізара абывацель, які назірае за мордай гауляйтэра ( ... )

Reply

dyk_by October 31 2008, 23:51:19 UTC
"Адкрыта незадаволены беларус" - новая плыня сучаснай гісторыі. А можа, наадварот, беларуса пакуль не накормяць і пакуль яму не захочацца нечага большага, чым "галімага хаўчыку" з яго кірмашамі і палацамі, ён і не зварухнецца з месца?

А ўнутраныя справы - гэта галоўнае, на што павінны зьвяртаць увагу кіраўнікі ЎСІХ краін. А то, быццам, павырасталі ўжо са сваіх штонікаў і ім захацелася пагуляць у "настаяшчую паліціку" - з войнамі, крывёю, рэвалюцыямі, аб'яднаньнямі - пад шырмай (а можа ўжо і безь яе?) падтрымкі іх уласным насельніцтвам...

А што дарэчы было 1 студзеня і ў траўні 1994-га? Я нешта прапусьціў?

пс Рухне-рухне. Толькі "дунуць" няма каму: усіх усё задавальняе. Так і "жывем"...

Reply

zhuko_mister November 1 2008, 19:06:01 UTC
1 студзеня 1919 бальшавікі з пахмелля ў Смаленску прапітымі глоткамі абвясцілі Маніфест аб стварэнні БССР, які перадаваў усю паўнату улады ў рукі Саветаў рабочых, салдатскіх і чырвонаармейскіх дэпутатау. БНР была пахавана.
А у мае 1994 года быў абраны Першы Пре..прайдзісвест са Шклова.
А калі наконт сытнасці, то я не згодзен. Бо без ліхалецця ў Расіі і Першай Сусветнай вайны Ленін так бы і заставаўся на Еўрапейскіх курортых тусоўках да сканчэння сваіх дзён і не было б кастрычніцкага перавароту. Нездарма ў бальшавікоў быу галоўны лозунг "Превратим войну Империалистическую в войну Гражданскую". Трэба чакаць чарговага гістарычнага надлому.

Reply

dyk_by November 6 2008, 02:49:50 UTC
А мне чамусьці здаецца, што Лука ўпершыню ўлетку стаў ПП РБ.

Што ж да пераваротаў і інш. - беларусы, напэўна, зараз ня тыя людзі, каб нешта пераварочваць. Тут толькі эвалюцыйна нешта будзе зьмяняцца. Праўда зараз эвалюцыі няма: рэгрэс ды дэградацыя чалавека.

А ідзе ўсё зьверху, бо гніючай рыбе іншага і ня трэба: так больш гніць будзе, а значыць і быць той самай хоць і гнілой, але галавою.

Reply

zhuko_mister November 7 2008, 07:40:22 UTC
Дакладна кажашь - ніякага жадання пакуль у нашых грамадзян рабіць рэвалюцыю няма, да і эвалюцыя замарожана уладай. І пхаюць назад ў СССР.

Reply


Leave a comment

Up