Мара збылася: Менск прымае Лігу!

Sep 30, 2008 14:14

Дык пакуль супернікі БАТЭ па чэмпіянаце краіны робяць падарункі барысаўчанам за сьвята, якое тыя падаравалі краіне, яны ўжо амаль заваёўваюць чарговы тытул чэмпіёнаў Беларусі ды рыхтуюцца даць бой турынскаму "Ювентусу".

Пра першае кажуць верхнія прыступкі турнірнай табліцы Чэмпіянату Беларусі:

1. БАТЭ..............23 гульні.....53 ачкі
2. МТЗ-РІПА........25 гульняў....50 ачкоў
3. Дынама Мн......25 гульняў....47 ачкоў
4. Шахтар...........25 гульняў....45 ачкоў
5. Нафтан...........25 гульняў....40 ачкоў
6. Дынама Бр......25 гульняў....40 ачкоў
7. Віцебск...........25 гульняў....40 ачкоў

Пра другое распачнем з табліцы нашай групы ЛЧ, якая пасьля гульні "Зяніта" з "Рэалам" ў Піцеры прыняла наступны выгляд:

1. Рэал..................2 гульні.....6 ачкоў....4-1
2. Ювентус.............1 гульня.....3 ачкі.....1-0
3. Зяніт..................2 гульні.....0 ачкоў....1-3
4. БАТЭ.................1 гульня.....0 ачкоў....0-2

Супернік Барысава сёньня - вельмі сур'ёзны, але вера ў добры вынік у беларусаў ёсьць.




І гэта - не проста аптымізм, а рэальны погляд на падзеі (будзем спадзявацца, што рэальны): вынікі "Юве" у гэтым сэзоне паказваюць, што каманда знаходзіцца далёка не на піку сваёй формы (зібіла больш аднаго голу толькі аднойчы - у дамашняй гульні Лігі Чэмпіёнаў супраць славацкай "Артмедыа"), у той час як БАТЭ дэманструе пасьля сустрэчы з "Рэалам" два тыдні назад проста феерычную па беларускіх мерках гульню ( перамога над адным з асноўных канкурэнтаў - салігорскім "Шахтаром" 5-0 чаго каштуе!).

Да таго ж "Ювентус" мае праблемы са складам: з-за траўм не згуляюць Буффон, Трэзеге, Крысьціяна Дзанэці, Жоржэ Андрадэ, Зебіна, Поўльсэн з недамаганьнем таксама застаўся ў Турыне. Што ж да БАТЭ, то галоўны трэнер Віктар Ганчарэнка ня зможа разьлічваць на праапераванага капітана каманды Аляксандра Ермаковіча, на дысквіліфікаванага за чырвоную картку ў гульні з "Рэалам" Анры Хагуша ды сасланага ў дубль Максіма Жаўнерчыка, які, па словах трэнера, "ня хоча разьвівацца".




Страта іх - сур'ёзная, але, будзем спадзявацца, Казанцаў зможа супрацьстаяць сваім канкурэнтам, як у цэнтры са сваімі абавязкамі ды паўабаронцамі "Юве" зладзіць і нехта з маладых барысаўчан.

Таксама італьянскія медыі кажуць, што, магчыма, Клаўдыа Раньеры з-за складанага графіку выставіць у аснове моладзь - бо Нэдведу ды кампаніі неабходы час для рэлаксацыі ды падрыхтоўкі да адказнай гульні з "Палерма".




Так што - магчыма, гэта шанец для беларусаў, а магчыма - для маладых прадстаўнікоў "старой сіньёры" заявіць пра сябе.




Дадатковы плюс - гэта свая арэна, якая будзе кіпець падчас гульні і, спадзяюся, будзе запоўнена на ўсе 100 з самага пачатку гульні. Бо ўсё ж ёсьць чыньнікі, якія могуць перашкодзіць гэтаму: спекулянты, крыху бязглуздая безнаяўная палітыка продажу квіткоў. Ды яшчэ і трэнер барысаўчан стадыён "Дынама" "сваім" ніяк назваць не можа: там гуляюць іх канкурэнты, былы флагман беларускага футболу менскае "Дынама".

Але разьлічваем усе, што гэты факт ды цяжкі і не зусім добры газон ня стануць перашкодай для гульні, а пасьля яе прагучыць Песьня.

...Цікава, ці кожнае прэв'ю да гульняў у гэтай Лізе Чэмпіёнаў будзе сканчвацца словамі

Немагчымае - магчыма?

Бо для адзначэньня сапраўднага сьвята нават квітковае пытаньне адыйдзе на другі плян, калі ўсё будзе добра на зялёным чатырохкутніку ў гэты цяжкі і такі доўга чаканы беларусамі дзень.

Посьпехаў, Каманда!

Cпасылка на прамы эфір ІРАКСКАГА ТЭЛЕБАЧАНЬНЯ

"Ювентус", Верым! Можам! Пераможам!, Беларусь, Ліга Чэмпіёнаў УЕФА, Сьвята, футбол, "БАТЭ"

Previous post Next post
Up