Салігорск які ён ёсьць сёньня - вачамі карэспандэнткі "Салігорск.org"

Sep 25, 2008 19:01

Дык хораша жывем...

Досыць нядаўна сталіца шахцёраў Беларусі сьвяткавала юбілей: златаноснаму гораду споўнілася паўстагодзьдзі.

------------------------
Вольга Лісічонак
------------------------




Падзея ўрачыстая ня толькі для горада, але і для мяне асабіста, бо я тут нарадзілася. Распавяду вам адну прыкмету, якая зьвязана з гэтым святам: калі ў Салігорску адзначаюць дзень народзінаў горада - чакай у госці “усенародна абраных”. Прыезд апошніх, што праўда, кепска ўплывае на матэрыяльны дабрабыт горада, але добра ўплывае на матэрыяльны дабрабыт гасьцей.

У рэшце рэшт, у Беларусі сапраўды не так шмат залатаносных жылаў




Таму Салігорску трапляе па поўнай праграме.

Вось і зараз разглядаецца пытанне аб увядзенні дадатковага падатка. І гэта пры тым, што абсталяванне і тэхніка ў шахтах даўно выпрацавалася.

Але, напэўна, ня тая ў нас краіна, каб думаць аб людзях, якія пад зямлёй, рызыкуючы ўласным жыццём, працуюць, здабываючы руду.




Сумна.




Памятаецца мне, як пару год таму - па прыездзе Лукашэнкі ў шахты, там нават фарбавалі старыя камбайны, каб выглядала, як новае. А на вечнае пытанне главы краіны: “Адкуль тэхніка?” У адзін голас адказвалі: “Айчыннай вытворчасці”. Нікому ня хочацца галаву згубіць: ні шэраговым працоўным, ні тым больш мясцоваму кіраўніцтву.

Вось замест таго, каб крыху дбаць аб інвестыцыях у будучую вытворчасць (без якіх на "Беларуськаліі" ну ніяк не абыйсціся, дарэчы), проста думаць аб здароўі сваіх працоўных, вялікія салігорскія начальнікі аддадуць усё, каб іх пакінулі на цёплых месцах, каб самім крыху ўрваць.




Нікому няма справы да Салігорска. Мясцовае чынавенства намагаецца ўслужыць вышэйшаму, журналісты - хлусяць, каб не згубіць прэміі, настаўнікі, паводле апошняй рэформы, - ня вучаць.

Сапраўдны горад сонца.




Мадэль усёй рэспублікі, толькі з большымі жарсmцямі, бо ёсьць, што ўзяць, а таму рукі выламываюць часцей.

Пры такой сістэме, дзе ўсім усё абыякава, адзінкавыя неабыякавыя ня могуць не кідацца ў вочы, выклікаючы нянавісць і непаразуменне: “ Ім што, больш за ўсіх патрэбна?”. З ласкавай згоды Івана Шылы, працытую ягоны блог, дзе маладзён апісвае “прыгоды” актывістаў, якія яны зазналі падчас раздачы газеты “Свабодны Салігорск”.




“Што тычыцца нас, безумоўна чакалі асабліва пільнага кантролю. Чаканьні апраўдаліся - ужо ў сераду мой бацька меў гутарку з начальнікам міліцыі і супрацоўнікам КДБ. Было відавочна, што любая публічная акцыя ці нават аднаасобная дзеяньне на вачох у кіраўніцтва краіны магло каштаваць пасады.

Тым ня менш, мы разьлічвалі без прыгодаў раздаць новы нумар газэты ў чацьвер. Акцый на плошчы наогул не плянавалі, бо немэтазгодна пакідаць здароўе на плошчы дзеля зацемкі пра “крывавасьць рэжыму” у інтэрнэце і чарговую дзёрзкую акцыю маладафронтаўцаў. Але ўжо ў чацьвер, за два дні да прыезду Лукашэнкі без інцыдэнтаў не абышлося".

Працяг расповяду пра тое, што адбывалася ў Салігорску ў апошні месяц, на Салігорск.org.

...Вось такі вось ён, горад Сонца, што месціцца на поўдні краіны Мрояў. Прыязджайце туды - і будзе вам абсалютнае шчасце. Праўда, падцэнзурнае.

"Свабодны Салігорск", Беларусь, "Беларуськалій", Салігорск

Previous post Next post
Up