Дапаможам Нашай Мове

Sep 15, 2008 22:43

Дык давайце кожны знойдзем магчымасьць зрабіць добрую справу.




Паважаныя сябры і прыхільнікі роднай беларускай мовы!

Да Вас звяртаецца сакратарыят ТБМ з просьбаю аб дапамозе.

Паводле новага Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 24 красавіка гэтага года кошт арэнды за сядзібу ТБМ павышаецца ў 10 разоў і дасягне 846,5 еўра ў месяц. Акрамя таго, мы мусім аплачваць тэлефон, камунальныя і паштовыя паслугі.

Нягледзячы на шматлікія звароты грамадзян Беларусі ў Адміністрацыю і Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта з просьбай пакінуць для ТБМ ранейшы кошт арэнды, 16 красавіка мы атрымалі адмоўны адказ.




Такое грамадскае аб’яднанне, як Таварыства беларускай мовы, мэта дзейнасці якога - садзейнічанне набыццю беларускай мовай рэальнага статуса дзяржаўнай, не надта патрэбнае сённяшняй уладзе, бо размаўляць і працаваць на роднай мове тытульнай нацыі краіны яна ўпарта не жадае, ігнаруючы тым самым асноўны закон краіны - Канстытуцыю.

Для таго каб утрымаць сядзібу арганізацыі ў Менску ў гэтых умовах, нам неабходна штомесяц збіраць 5 мільёнаў беларускіх рублёў у выглядзе ахвяраванняў і складак сяброў і прыхільнікаў ТБМ. Калі пяць тысяч прыхільнікаў роднай мовы ахвяруюць штомесяц усяго адну тысячу рублёў, наша арганізацыя не загіне і ў каторы раз прадэманструе сённяшняй уладзе сваю годнасць. Імёны асобаў, якія ахвяруюць пасільныя сродкі на выратаванне ТБМ, будуць надрукаваныя ў газеце “Наша слова”, што стане гістарычным сведчаннем змагання грамадзян за права “людзьмі звацца”.

Мы просім беларускіх журналістаў праявіць салідарнасць і давесці наш заклік да грамадзян Беларусі.




Рахунак ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” №3015212330014 ў Гардырэкцыі ААТ “Белінвестбанка”, код 764.

Прыняты на пасяджэнні сакратарыята ТБМ
22 красавіка 2008 г.

Дзякуй, Сябры!

салідарнасьць, дапамога, Верым! Можам! Пераможам!, заканадаўства, Беларусь, Мова, грошы

Previous post Next post
Up