ДА ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ -
ПРАЗ
БАЙКОТ-2008 28-га верасьня, а 20-й гадзіне.
Менск.
Плошча Кастуся Каліноўскага.
НАША
БЕЛАРУСЬ ЧАКАЕ ЦЯБЕ, СЯБРА!
Яшчэ толькі пачыналася парлямэнцкая кампанія, ды ўжо тады, амаль адразу пасьля яе старту - калі да дня «выбараў» было шмат часу - стала відавочным, што ніякага дэмакратычнага волевыяўленьня падчас «галасаваньня» ня будзе, а «палатка» як была «палаткай», так і застанецца ёю.
Хоць шмат каму хочацца менавіта зараз легімітызаваць яе і зрабіць Парлямэнтам...
...Дзень галасаваньня быў яшчэ невядомы, а старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі ўжо заявіла аб тым, што ўвядзеньне па адным (!) прадстаўніку дэмакратаў у выбарчыя камісіі ёсьць «правакацыяй» (?).
...Дэмакратычныя партыі яшчэ ня вызначыліся са стратэгіяй выбараў, а адміністрацыя прэзыдэнта, у асобе яе старшыні, ужо паведаміла, што па пытаньню выбараў ня будзе з апазыцыяй нават дыялёг весьці.
Ужо толькі гэта гаворыць аб тым, што Голас Беларуса ЎЖО скрадзены.
Пераконваюць у гэтым і апошнія падзеі. Улада папросту не зьбіраецца падлічваць Галасы Беларусаў. Бо толькі адзінкі прадстаўнікоў апазыцыі прадстаўлены ў акружных ды выбарчых камісіях.
Чаму так ёсьць?
Таму што Нашай 10-мільённай Радзімай, кіруе той, хто ня ведае Матчынай Мовы, хто баіцца Людзей, што жывуць побач, хто здраджваў Беларусі ўжо не аднойчы і для каго словы «Незалежнасьць», «Воля», «Свабода», «Сяброўства», «Жыцьцё», «Чалавек», «Сумленьне», нават «Беларусь» - пустыя гукі...
Таму удзел у такіх псэўдавыбарах - ня толькі немэтазгодны крока, але і дзеяньне, якое можа дапамагчы легітымізацыі самаабвешчанага рэжыму, які ганьбіць Беларускія Традыці, Нашы Культуру і Гісторыю ды здраджвае ідэалам Лепшых прадстаўнікоў Нашай Краіны, Якія Свае Жыцьці аддалі Беларусі.
Што ж рабіць? Ці ёсьць магчымасьць дапамагчы Беларусі?
Але, Сябра, у нас ёсьць шанец «Людзьмі Звацца!»
Голас Твой можа быць падлічаны толькі ў адным выпадку: калі галоўная Плошча Беларусі будзе поўная людзей, якія прагнуць перамен ды годнага жыцьця, хто жадае зьмен у палітычнам ды эканамічным курсе краіны.
Таму Мы заклікаем усіх Беларусаў, якія жадаюць найлепшай Будучыні для Сваёй Краіны, для Сябе, для Сваіх Дзяцей ды Ўнукаў, байкатаваць псэўдавыбары і прыходзіць у дзень галасаваньня на плошчу Кастуся Каліноўскага - адзінае месца ў Нашай Краіне, дзе хлусьня ўладаў ня дзейнічае і дзе «моцная» улада становіцца слабою і трусьліваю.
Беларусаў усходняга ўзьбярэжжа Злучаных Штатаў Амэрыкі заклікаем падтрымаць нашых Сяброў на Беларусі дэманстрацыямі, якія пачнуцца каля беларускай амбасады ў сталіцы краіны Вашынгтоне ды каля будынку Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў, што ў Ню-Ёрку, а 13-й гадзіне 28-га верасьня.
У Ню-Ёрку дэманстрацыя пачнецца а 13.00
перад будынкам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які разьмешчаны паміж E 42 i E 43 Street на 1st Avenue.
Адрэса: 760 United Nations Plaza,
New York City, NY 10017, USA
У Вашынгтоне акцыя падтрымкі пройдзе
каля беларускай амбасады недалёка ад перакрыжаваньня 18th і New Hampshire.
Адрэса:
Belarusian Embassy 1619 New Hampshire Ave., NW
Washington, DC 20009
Прыпынак мэтро: Dupont Circle (Red Line), Q Street Exit
Таксама заклікаем Беларусаў, што жывуць у іншых рэгіёнах ЗША ды Канады, ладзіць акцыі падтрымкі ў сваіх рэгіёнах. Сябры Руху БелМув з радасьцю дапамогуць інфармацыйна ды тэхнічна ў арганізацыі такіх мерапрыемстваў.
Беларусаў жа Сьвету, што жывуць ў гэтыя дні зараз па-за межамі Краіны, мы заклікаем зьбірацца
каля беларускіх амбасад дзяржаў, дзе Вы знаходзіцеся, у той жа час, калі гэта будуць рабіць
Нашыя Мужныя Сябры на Нашай Бацькаўшчыне - а 20-й гадзіне па Беларусі 28-га верасьня.
Верым! Можам! Пераможам!
Толькі зрабіўшы гэта ўсе разам Мы можам спадзявацца, што Галасы Нашыя дадуць Беларусі Надзею на перамены!
Жыве Беларусь!