Дык адзначылі "тры ў адным"...
А хацелася б на дні кшталту Сьвята
Шахтароў, Дня гораду ды 50-годзьдзя Салігорску, напрыканцы сказаў ставіць клічнікі. Але іх ня будзе... Яшчэ колькі часу...
...І колькі
так будзе працягвацца ня ведае ніхто.
Ня ведае ніхто і пра тое, колькі яшчэ на шыльдах, падобных вышэй зьмешчаным, будуць карыстацца выключна ресейскай мовай...
Стрымана-ляканічна-аглядальна-сьцвярджальны погляд на апошнія дні лета, калі горад шахтароў Салігорск сьвяткаваў свае 50-я ўгодні ды шанаваў шахтароў, -
ад Івана Шылы на Салігорск.org.
Агульная незадаволенасьць
З чым можна зьвязаць
агульную незадаволенасьць узроўнем арганізацыі
сьвяточных мерапрыемстваў? Надвор’е, сотні міліцыянтаў і кардоны,
праграма ці проста несупадзеньне
чаканага з
атрыманым?
Пэўна, кожны з вышэйзгаданым фактараў паўплываў на агульнае ўспрыняцьцё і ўражаньні.
Безумоўна, былі і арганізацыйныя хібы.
Зрэшты, некаторыя захады праваахоўных ворганаў мною вітаюцца, насамперш забарона распіваць сьпіртовыя напоі і праносіць іх на
плошчу.
Абурэньне ў дадзеным выпадку - пытаньне культуры сьвяткаваньне, якое, вядома, часта зьвязана менавіта з “рытуалам” расьпіцьця гарэлкі ці піва.
Шакавала людзей й тое, што ахоўвалі
"прэзыдэнта" (да Іванавых словах дадам ад сябе - усё ж такі не прэзыдэнта, а выконваючага яго абавязкі) занадта пільна, што стварала і перашкоды ў перасоўваньні і проста непрыемныя моманты кантакту з людзьмі ў цывільным.
Тут варта разумець, у якой краіны мы жывем, і калі тое не відавочна збоку, дык хоць непасрэдна.
Не магу сказаць, што арганізацыйныя моманты ці кардоны ў цэнтры мяне моцна закранулі. Ад самога пачатку не зьбіраўся прысутнічаць
на плошчы зь некалькіх прычынаў.
Па-першае, не для мяне гэта, па-другое, нават пры жаданьні туды б і не патрапіў.
Пра ператрусы і затрыманьні
Што тычыцца
нас, безумоўна, чакалі асабліва пільнага кантролю.
Чаканьні апраўдаліся - ужо ў сераду мой бацька меў гутарку з начальнікам міліцыі і супрацоўнікам КДБ. Было відавочна, што любая публічная акцыя ці нават аднаасобная дзеяньне на вачох у кіраўніцтва краіны магла каштаваць
пасады.
Тым ня менш, мы разьлічвалі без прыгодаў раздаць новы нумар
газэты ў чацьвер.
Акцый на плошчы наогул не плянавалі, бо немэтазгодна пакідаць здароўе на плошчы дзеля зацемкі пра “крывавасьць рэжыму” у інтэрнэце і чарговую дзёрзкую акцыю маладафронтаўцаў. Але ўжо ў чацьвер, за два дні да
прыезду Лукашэнкі,
без інцыдэнтаў не абышлося.
Затрымалі “людзі ў цывільным”, супрацоўнікі менскай міліцыі.
Паводзілі сабе па-зьверску. І гэта ня проста тыповы допіс пра затрыманьне апазцыянэраў. Бо насамрэч, было крыўдна і незразумела такое стаўленьне да нас, - маю на ўвазе не фізычныя аспэкты. Хоць у Хрысьціны Самойлавай і засталіся сінякі на руках.
Далей - стандартныя для непаўнагадовых некалькі гадзінаў у пастарунку, пагроза арышту для васемнаццацігадовага Глеба Сноркіна, размова зь кіраўніцтвам міліцыі і супрацоўнікам КДБ.
Пасьля прыезд бацькоў, нечаканае азнаямленьне з санкцыяй пракурора на ператрус у сувязі з праверкай па факце “падтрыхоўкі масавых дзеяньняў груба парушаючых грамадзкі парадак”.
Справа фіктыўная, нават калі і ёсьць. Ды й працягу ня будзе. Затое была пагроза канфіскацыі кампутараў, што ўжо больш рэальна і непрыемна. Прыбёг Ільля з трэніроўкі. Учыніў патасоўку зь міліцыяй праз вінчэстэр. Яго разумею, бо некалькі дзён ён рабіў банэры і сайт згуртаваньню студэнтаў, а вынікаў шматгадзіннага сядзеньня ля кампутара ня будзе.
Пасьля стала відавочна, што анічога канфіскоўваць і не зьбіраліся, за выняткам розным паперак, накладу газэты, расьцяжк і сьцягоў. Тое самае і ў Андруся, Хрысьціны і Глеба.
Імітацыя дзейнасьці, ня больш за тое. А вінчэстэр, праз які і была патасоўка, ўжо не маглі не сканфіскаваць.
Сьвята ў міліцыі
Я вырашыў раніцай пакінуць горад, тым больш была патрэба зьезьдзіць у Вільню.
Ад дому за намі ехаў падазроўны аўтамабіль, але на кальцы за горадам паехаў назад. Зь Менску насутрач несьліся аўтазакі, даішнікі, дэлегацыі і амапаўскія аўтобусы. Як я і гаварыў, не плянавалі акцый. Але ж, гэта ня значыць, што і прысутнічаць на плошчы некаторыя сябры не зьбіраліся.
Андрусь Тычына шпацыраваў па цэнтры гораду, фатаграфуючы ўсё навокал.
Спачатку людзі ў цывільным проста “вывелі” яго, настойліва парэкамэндаваўшы болей не вяртацца, а пасьля ўжо амапаўцы па прыкметах яго затрымалі. Справа ў тым, што ў кожнага міліцыянта ці амапаўца быў аркушык з фотаздымкамі і дадзенымі грамадзкіх актывістаў гораду. Нават тых, хто даўно не жыве ў Салігорску.
Тычына правёў тры гадзіны ў міліцыі, пасьля яго выпусьцілі. Праўда, адыйшоўшы на 20 мэтраў даведаўся, што лаецца матам і вымушаны быў павернуцца назад і правесьці яшчэ чатыры гадзіны ў пастарунку.
Ужо ў інтэрнэце
прачытаў пра Яну Палякову, зьбітую ў міліцыі.
Звышактыўнасьць зьвязана таксама з чаканьнямі грандыёзных акцый ад Маладога Фронту з нагоды юбілею гораду. Праўда, у адрозьненьні ад салігорцаў, праваахоўныя ворганы был скрайне задаволены няспраўдзіўшыміся чаканьнямі.
Карацей,
"сьвяткаваньне" вачыма міліцыянта ды
большасьці салігорцаў, такім чынам, толькі сьцьвярджае той факт, што
падарункам жыхарам гораду 50-годзьдзе Салігорску ня стала, нягледзячы на ўсе магчымыя
канцэрты ды тое, што
сярэдні месячны заробак на "Беларуськаліі" амаль дасягнуў адзнакі ў тысячу "зялёных" і нашы шахтары ўжо ня з пустымі рукамі ды страўнікамі, як тое было ў 80-я ды 90-я, а
салігорскія падземныя "залатыя яйкі" працягваюць толькі павялічваць свой памер.
...Але
гэта ўжо другая гісторыя.
За наша
счастлівае дзетцтва - дзякуй бразільскім этанолавытворцам з рапса- і кукурузарошчвацелямі, а таксама
кітайцам і індусам, якія хоць і ня слухаюць
"Новые люди" "Сплина", але зь вялікім задавальненьнем выконваюць яго парады ;) .
...А мы
іх пасьля гэтага кормім сваімі
"залатымі яйкамі" ;) .
p.s. Спадар
insurhent, ВЯЛІКІ-ПРЫВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ за фоты і за праменад, зьдзейсьнены 29-га жніўня, калі па Салігорску яшчэ можна было прайсьціся!
p.p.s. Зь мяне - півас! ;)