"Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць ня сшыць
Менск і Мінск - дзьве паловы сталічнай душы?.."
- сьпавае N.R.M. голасам Лявона Вольскага і галасамі тысячаў беларусаў...
"69 гадоў таму Менск стаў Мінскам.
29 ліпеня 1939 году Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, на падставе якой назва Менск замяняецца на Мінск.
У 1991 годзе гарадзкі савет народных дэпутатаў сталіцы выказаў жаданьне вярнуць Мінску яго гістарычны назоў. На паседжаньні быў прыняты намер зьвярнуцца ў Вярхоўны Савет з прапановай адмянiць рашэньне 2‑й сэсii ВС БССР I склiканьня ад 29 лiпеня 1939 г., згодна з якiм горад Менск быў перайменаваны ў Мiнск. Але новы Вярхоўны Савет адмовіў дэпутатам у вяртаньні гораду гістарычнай назвы.
У старажытных летапісах, дзе ўпершыню гаворыцца пра сёньняшнюю сталіцу Беларусі, назва гораду пісалася менавіта як Менск", - піша
"Наша Ніва".