Народны Літаратурны Тэатр «Жывое слова» - «Афарызм»

Mar 23, 2011 01:08


17 сакавiка БГПУ.



Галь: Спектакль-разважанне пра мужчыну -творцу, пра лёс і час, пра жанчыну і каханне. 40-хвіліннае напружанае дзеянне ў чырвоных танах з элементамі харэаграфіі, якое рэхам аддаецца ў сэрцы. Спектакль, які, паводле праграмкі, «знітаваны са словаў Уладзіміра Караткевіча».

Ведаеце, напрыканцы і мне здалося, што на сцэне размаўляюць не акцёры, а, быццам, сам Уладзімір Сямёнавіч выйшаў пагутарыць за жыццё з гледедачом.

Адзінае, што не спадабалася, гэта недарэчная злосць, якая перыядычна гучала ў голасе Мойр у той час, калі, на маё разуменне, ад іх чакалася болей лагоднасці і спачування герою.

Нягледзячы на гэта, ад усяго сэрца віншую «Жывое слова» з прэм’ерай, дзякую ім за эмоцыі і раю ўсім «Афарызм» да вывучэння. Пабачыць спектакль вы зможаце 2 красавіка ў БДПУ ім. М.Танка.

Фотаздымкаў не будзе да 2 красавiка. )

впечатления, Жывое слова, Афарызм, отзыв, мнения, impressions

Previous post Next post
Up